сі-бемо́ль-мажо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі-бемо́ль-мажо́рны сі-бемо́ль-мажо́рная сі-бемо́ль-мажо́рнае сі-бемо́ль-мажо́рныя
Р. сі-бемо́ль-мажо́рнага сі-бемо́ль-мажо́рнай
сі-бемо́ль-мажо́рнае
сі-бемо́ль-мажо́рнага сі-бемо́ль-мажо́рных
Д. сі-бемо́ль-мажо́рнаму сі-бемо́ль-мажо́рнай сі-бемо́ль-мажо́рнаму сі-бемо́ль-мажо́рным
В. сі-бемо́ль-мажо́рны (неадуш.)
сі-бемо́ль-мажо́рнага (адуш.)
сі-бемо́ль-мажо́рную сі-бемо́ль-мажо́рнае сі-бемо́ль-мажо́рныя (неадуш.)
сі-бемо́ль-мажо́рных (адуш.)
Т. сі-бемо́ль-мажо́рным сі-бемо́ль-мажо́рнай
сі-бемо́ль-мажо́рнаю
сі-бемо́ль-мажо́рным сі-бемо́ль-мажо́рнымі
М. сі-бемо́ль-мажо́рным сі-бемо́ль-мажо́рнай сі-бемо́ль-мажо́рным сі-бемо́ль-мажо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фа-дые́з-мажо́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фа-дые́з-мажо́рны фа-дые́з-мажо́рная фа-дые́з-мажо́рнае фа-дые́з-мажо́рныя
Р. фа-дые́з-мажо́рнага фа-дые́з-мажо́рнай
фа-дые́з-мажо́рнае
фа-дые́з-мажо́рнага фа-дые́з-мажо́рных
Д. фа-дые́з-мажо́рнаму фа-дые́з-мажо́рнай фа-дые́з-мажо́рнаму фа-дые́з-мажо́рным
В. фа-дые́з-мажо́рны (неадуш.)
фа-дые́з-мажо́рнага (адуш.)
фа-дые́з-мажо́рную фа-дые́з-мажо́рнае фа-дые́з-мажо́рныя (неадуш.)
фа-дые́з-мажо́рных (адуш.)
Т. фа-дые́з-мажо́рным фа-дые́з-мажо́рнай
фа-дые́з-мажо́рнаю
фа-дые́з-мажо́рным фа-дые́з-мажо́рнымі
М. фа-дые́з-мажо́рным фа-дые́з-мажо́рнай фа-дые́з-мажо́рным фа-дые́з-мажо́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мажо́рный муз. мажо́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

строй¹, -ю, М страі́ і стро́і, мн. страі́, страёў і стро́і, -яў, м.

1. М страі́, мн. страі́, страёў. Шарэнга людзей, а таксама воінская часць, пастроеная радамі; шых, шыхт.

Ісці строем.

Аб’явіць загад перад строем.

2. М страі́, мн. страі́, страёў. Рад прадметаў, размешчаных у адну лінію.

С. бярозак ля дарогі.

3. М стро́і, мн. стро́і, -яў. Суадносіны тонаў па вышыні, якія ўтвараюць пэўную сістэму.

Мажорны, мінорны с.

4. М стро́і, мн. стро́і, -яў. У паэзіі: пабудова паэтычнага твора, яго эмацыянальная афарбоўка.

Асаблівасці паэтычнага строю песень.

Выбыць са строю — стаць непрыгодным для выканання якіх-н. абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадзёры, жыццярадасны, прыўзняты, узнёслы, аптымістычны; мажорны, свежы (перан.) □ поўны сілы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

тон, ‑у, м.

1. Гук пэўнай вышыні, які ўтвараецца перыядычнымі хістаннямі паветра; музычны гук. Нізкі тон. Высокі тон.

2. звычайна мн. (то́ны, ‑аў). Гукі сэрца, яго клапанаў; гук, які ўтвараецца пры выстукванні полых органаў цела чалавека. Смірын вухам прыпаў да потных грудзей нампаліта, намагаўся выслухаць тоны сэрца. Яны выразна чуліся і былі чыстыя. Алешка.

3. Інтэрвал тэмпераванай тамы, што складаецца з двух паўтонаў і прымаецца за адзінку пры вызначэнні рознасці гукаў па іх вышыні. [Ермашоў:] Ідзіце, ідзіце, яшчэ ёсць час. І скажыце, што я дазволіў аркестру ўзяць на два тоны вышэй. Губарэвіч.

4. Тое, што і танальнасць (у 1 знач.). Мажорны тон. Мінорны тон. □ Эх, песні, адвечным песні зямлі! Калі заспяваюць вас на вясёлы, радасны тон? Колас. // перан. (звычайна са словамі: «мажорны», «мінорны»). Эмацыянальная настроенасць, настрой. Мажорны тон вершаў. □ Мінорны тон песні больш чуецца не праз сцяну, а праз адчыненае акно. Дуброўскі.

5. Характар гучання інструмента або голасу. Малы ўзяў дудку. Перш агледзеў. А потым сам, як і Сымон, Паднёс да губ, і, нібы ў заедзі, Пачуўся мяккі яе тон. Колас. // Характар гучання, які надае выканаўца інструменту або голасу. Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу, І сядзіць гэты сумны, як лунь белы, дзед. Купала.

6. Вышыня або сіла гучання голасу чалавека, які гаворыць. — Дагэтуль яшчэ не было выпадкаў, — знізіўшы тон, сказаў дзед. Чарнышэвіч.

7. звычайна каго або які. Характар гучання маўлення, манера гаварэння (або пісьма), якія выражаюць пачуццё гаворачай асобы, адносіны да прадмета гутаркі, асаблівасці душэўнага складу. Афіцыйны тон. Жартаўлівы тон. Адміністрацыйны тон. □ Генерал і Бяссонаў перайшлі на той таварыскі тон, што вельмі лёгка ўстанаўліваецца паміж франтавікамі. Мележ. [Камбрыг] урачыста, тонам камандзіра сказаў: — Добра, Саковіч! Я так і ведаў, што ты не падвядзеш братву. Брыль. — Стой! Не страляй, не трэба! — сказаў .. [Пракоп Адамавіч] тонам загаду. Ляўданскі. За спакойным тонам пісьма чуваць вялікае хваляванне, можа, нават гора. Дамашэвіч. // Манера, стыль пісьма, апавядання. Палемічны тон артыкула. □ Сама тэма шырокага паказу жыцця народа абумовіла эпічны тон апавядання. Хромчанка. // Манера, стыль тэатральнай ігры. Глебаўскія персанажы афарбаваны камедыйнымі тонамі.

8. з азначэннем. Характар, стыль паводзін, жыцця. Правілы добрага тону. Трымаць рукі ў кішэнях — адзнака благога тону. // Характар або агульны выгляд чаго‑н. Аркавы пояс з байніцамі падаў нейкі новы асноўны тон усёй арнаментыцыі будынка. Ліс.

9. Колер, афарбоўка, а таксама адценне колеру, якое адрозніваецца ступенню яркасці, насычанасці. Фарбы цёплых тонаў. Светлы тон карціны. Залацістыя тоны восені. □ Люся паспрабавала злічыць, колькі фарбаў у .. [вясёлцы], — і не змагла: адзін тон непрыкметна пераходзіў у другі, трэці. Даніленка.

•••

Задаць тон гл. задаць.

Збавіць тон — тое, што і знізіць тон (гл. знізіць).

Знізіць тон гл. знізіць.

Павысіць тон — тое, што і павысіць голас (гл. павысіць).

Трапіць (патрапіць) у тон гл. трапіць.

У тон (пад тон) — а) аб гармоніі колераў, адценняў колеру. Светлы, добра скроены пінжак. Чыстая, адпрасаваная сарочка. У тон да іх удала падабраны гальштук. Сабалеўскі; б) у тым жа духу, стылі. Мэбля пад тон архітэктуры; в) з тым жа настроем, з той жа інтанацыяй (гаварыць, сказаць і пад.). — Што ў вас, вяселле, ці што? — падладжваючыся пад вясёлы тон гасцей, спыталася .. [Валя Ягадка]. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тон (род. то́ну) м., в разн. знач. тон;

глухі́ т. сэ́рца — глухо́й тон се́рдца;

мажо́рны т. — мажо́рный тон;

сакаві́ты т. віяланчэ́лі — со́чный тон виолонче́ли;

спако́йны т. го́ласу — споко́йный тон го́лоса;

све́тлы т. карці́ны — све́тлый тон карти́ны;

то́нам вышэ́й (ніжэ́й)муз., перен. то́ном вы́ше (ни́же);

задава́ць т. — задава́ть тон;

тра́піць у т. — попа́сть в тон;

павыша́ць т. — повыша́ть тон;

зба́віць т. — сба́вить тон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тон в разн. знач. тон, род. то́ну м.;

то́ном ни́же, вы́ше то́нам ніжэ́й, вышэ́й;

глухо́й тон се́рдца глухі́ тон сэ́рца;

мажо́рный тон мажо́рны тон;

пра́вила хоро́шего то́на пра́вілы до́брага то́ну;

со́чный тон виолонче́ли сакаві́ты тон віяланчэ́лі;

споко́йный тон го́лоса спако́йны тон го́ласу;

делово́й тон дзелавы́ тон;

све́тлый тон карти́ны све́тлы тон карці́ны;

задава́ть тон рэй ве́сці;

сба́вить тон зба́віць тон;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)