па́льма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Паўднёвае вечназялёнае дрэва з прамым негалінастым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў.

Какосавая п.

Фінікавая п.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго-н., перавага ў чым-н. [ад звычаю ў Старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком].

|| прым. па́льмавы, -ая, -ае.

Пальмавая галіна.

Пальмавы алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сшыва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спец. Машына для брашуроўкі дротам аддрукаваных лістоў кнігі, часопіса і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тонкаліставы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Прызначаны для вырабу лістоў таўшчынёй да 4 мм. Тонкаліставы цэх. // Які ўяўляе сабой такія лісты. Тонкаліставая сталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футара́л, ‑а, м.

Тое, што і футляр. Футарал для скрыпкі. □ [Лазарэвіч] адкрыў вечка чорнага круглага футарала і дастаў адтуль некалькі лістоў ватману. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́пуха ’нізка лістоў тытуню’ (ТС). Гл. папуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ціху́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі ціхі. І ў гэтым гомане няўпынным, І ў ціхуткім шэпаце лістоў Чую рух вялікае машыны Нашых дзён і будучых гадоў. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́фія, ‑і, ж.

1. Трапічная расліна сямейства пальмаў з кароткім ствалом і вялізнымі перыстымі лістамі.

2. Трывалае валакно, якое робіцца з вонкавага слою лістоў некаторых відаў гэтай пальмы.

[Англ. raffia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае няроўныя, ломаныя абрысы; зубчасты (у 2 знач.). Хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архі́ў, -хі́ва, мн.і́вы, -хі́ваў, м.

1. Установа, якая зберагае, сістэматызуе і апісвае старадаўнія дакументы, графічныя помнікі мінулага.

Здаць у а. (таксама перан.: прызнаць устарэлым, малапатрэбным).

2. Аддзел установы, дзе захоўваюцца старыя дакументы.

3. Збор рукапісаў, лістоў і пад., што маюць дачыненне да дзейнасці якой-н. установы ці асобы.

А. інстытута.

А.

Якуба Коласа.

|| прым. архі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рабі́нка1 ’расліна сінюха блакітная, Polemonium coeruleum’ (смал., Кіс.), ’расліна спірэя, дуброўка, Spiraea’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рабі́на (гл.). Метафарычны перанос па знешнім падабенстве лістоў і суквеццяў раслін.

Рабі́нка2 ’гатунак бульбы’ (Мат. Гом.). Вытворнае ад рабіна (гл.) з-за падабенства лістоў або ад рабы (гл.) з-за пярэстасці ці васпаватасці клубняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)