па́мятка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Кніжка, лісток з кароткімі настаўленнямі на які-н. выпадак, з кароткімі звесткамі пра каго-, што-н.

Скласці памятку турыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́гавы бот. фи́говый;

~вае дрэ́ва — фи́говое де́рево;

ф. лісто́к — фи́говый листо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракламацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракламацыі. Пракламацыйны лісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкве́так, ‑тка, м.

Спец. Маленькі лісток, які развіваецца пад самай кветкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фи́говый бот. фі́гавы;

фи́говое де́рево фі́гавае дрэ́ва, інжы́р;

фи́говый листо́к фі́гавы лісто́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калянда́рны в разн. знач. календа́рный;

к. лісто́к — календа́рный листо́к;

к. план — календа́рный план

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праклама́цыя ’агітацыйны лісток палітычнага зместу’ (ТСБМ). Праз рус. проклама́ция або польск. proklamacja < лац. prōclāmātiō (параўн. пракламаваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мезадэ́рма, ‑ы, ж.

Спец. Сярэдні зародкавы лісток у мнагаклетачных жывёлін (акрамя губак і кішачнаполасцевых) і чалавека.

[Ад грэч. mésos — сярэдні, прамежкавы і dérma — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эктадэ́рма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Знешні зародкавы лісток мнагаклетачных жывёлін.

2. Знадворны слой сценкі цела кішачнаполасцевых.

[Грэч. ektós — звонку, знадворку і dérma — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)