пнеўмані́я, ‑і, ж.

Запаленне лёгкіх.

[Ад грэч. pneymon — лёгкае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмфізе́ма, ‑ы, ж.

Спец.

1. Збіранне паветра ў якіх‑н. органах, тканках арганізма. Падскурная эмфізема.

2. Хваравітае павелічэнне аб’ёму лёгкіх. Эмфізема лёгкіх.

[Грэч. emphýsēma — уздуцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёгкія, -іх, адз. лёгкае, -ага, н.

Орган дыхання ў чалавека і пазваночных жывёл, размешчаны ў грудной поласці.

Запаленне лёгкіх.

|| прым. лёгачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

новаўтварэ́нне, -я, н.

1. З’яўленне новых форм або элементаў

Н. мінералаў.

2. Элемент, форма і пад., якія ўзніклі толькі што, нядаўна.

Н. ў лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыро́з, -у, м. (спец.).

Разрастанне ў якім-н. органе злучальнай тканкі, што парушае функцыі гэтага органа.

Ц. печані.

Ц. лёгкіх.

|| прым. цыро́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запале́нне, -я, н.

Хваробны працэс, які суправаджаецца павышэннем тэмпературы, прыпухласцю і пачырваненнем хворай часткі цела.

З. лёгкіх.

З. сустава.

|| прым. запале́нчы, -ая, -ае.

З. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плеўрапнеўмані́я, ‑і, ж.

Крупознае запаленне лёгкіх, ускладненае плеўрытам.

[Ад грэч. pleurā — бок і pneumōn — лёгкае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каве́рна, -ы, мн. -ы, -ве́рн і -аў, ж. (спец.).

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

К. ў лёгкіх.

|| прым. каверно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацёк, -у, мн. -і, -аў, м.

Пухліна, якая ўзнікае ад лішку вадкасці ў тканках.

А. лёгкіх.

А. ног.

|| прым. ацёчны, -ая, -ае.

|| наз. ацёчнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слабагру́дасць, ‑і, ж.

Уласцівасць слабагрудага; наяўнасць слабых, нездаровых лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)