лече́бно-оздорови́тельный лячэ́бна-аздараўле́нчы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лече́бно-профилакти́ческий лячэ́бна-прафілакты́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лече́бно-трудово́й лячэ́бна-працо́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прафілакто́рый, ‑я, м.

Лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу. Прафілакторый трактарнага завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспансэрыза́цыя, ‑і, ж.

Сістэма мерапрыемстваў па аказанню лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву, якая ажыццяўляецца дыспансерамі. Дыспансерызацыя насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛТП (лече́бно-трудово́й профилакто́рий) ЛПП (лячэ́бна-працо́ўны прафілакто́рый).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бальнеатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел санітарнай тэхнікі, прызначаны ствараць на аснове дадзеных бальнеалогіі неабходныя ўмовы для засцярогі мінеральных вод ад спусташэння і забруджання і выпрацоўваць метады найбольш эфектыўнага іх выкарыстання з лячэбна-прафілактычнай мэтай.

[Ад лац. balneum — лазня і слова тэхніка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абціра́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціраць — абцерці і абцірацца — абцерціся.

2. Лячэбна-прафілактычная працэдура, пры якой цела абціраецца тканінай, змочанай у якую‑н. вадкасць, а потым расціраецца да пачырванення скуры. Абціранне пасля зарадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́нна, ‑ы, ж.

1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання. Дзіцячая ванна. Мыцца ў ванне. // Спец. Пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.

2. Працэс мыцця, купання ў такой пасудзіне. Прыняць гарачую ванну.

3. Лячэбна-прафілактычны сродак. Паветраныя ванны. Сонечныя ванны.

[Ням. Wanne.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ма 1, ‑ы, ж.

1. Паслядоўны рад музыкальных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх актаў. Мінорная гама.

2. перан.; чаго. Паслядоўны рад аднародных, але розных прадметаў, з’яў; паслядоўная змена з’яў. Разнастайная гама пачуццяў. Гама фарбаў.

[Ад грэч. gámma — назва літары, якая абазначала гук «соль» у сярэдневяковай музыцы.]

га́ма 2, ‑ы, ж.

Назва трэцяй літары грэчаскага алфавіта.

•••

Гама-глабулін — адзін з бялкоў крыві, што прымяняецца як лячэбна-прафілактычны прэпарат пры некаторых інфекцыйных хваробах (гепатыце, коклюшы і інш.).

Гамапрамяні — нябачныя прамяні радыеактыўнага рэчыва, здольныя пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)