гале́та, -ы, ДМ -ле́це, мн. -ы, -ле́т, ж.

Плоскі сушаны праснак, а таксама пячэнне з прэснага цеста.

|| памянш. гале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай.

2. Пра чалавека моцнага целаскладу, вялікай фізічнай сілы.

|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.

А. склад цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амуле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі прадмет, які носяць на целе як магічны сродак, здольны засцерагчы ад бяды, хваробы і пад.; талісман.

|| прым. амуле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амле́т, ‑у, Млеце, м.

Яечня з разбоўтаных яец, у якую дабаўлена малако і мука.

[Фр. amelette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыле́т, ‑а, Млеце, м.

Невялікі кінжал з вельмі тонкім і вострым клінком (звычайна трохгранным).

[Іт. stiletto.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбале́т, ‑а, Млеце, м.

Сярэдневяковая ручная кідальная прылада ў еўрапейскіх краінах — удасканалены лук; самастрэл, самапал.

[Фр. arbalète.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

букле́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.

Друкаванае выданне падарункавага, даведачнага або рэкламнага характару на адным лісце, якое разгортваецца як шырма.

Б. «Літаратурны музей Янкі Купалы».

|| прым. букле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардэбале́т, ‑у, Млеце, м.

Калектыў балетных артыстаў, які выконвае групавыя танцы (у адрозненне ад салістаў балету).

[Фр. corps de ballet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бранзале́т, -а, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м. і бранзале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металу, косці і пад., якое носяць на запясці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сандале́ты, ‑лет; адз. сандалета, ‑ы, ДМлеце, ж.

Лёгкія летнія туфлі. На нагах [хлопца] гарэлі яркай чырванню сандалеты. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)