чальча́к, ‑у, м.

Адна- або шматгадовая травяністая меданосная і лекавая расліна сямейства чальчаковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жывако́ст, -у, М -сце, м.

Шматгадовая лекавая травяністая расліна сямейства бурачнікавых з вялікім лісцем і трубчастымі кветкамі фіялетавага, бэзавага або блакітнага колеру, якая расце ў сырых мясцінах.

|| прым. жывако́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́мнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных, вядомая як лекавая, меданосная і фарбавальная.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іхтыёл, ‑у, м.

Густая чырвона-бурая лекавая вадкасць — прадукт перапрацоўкі сланцаў, багатых астаткамі выкапнёвых рыб.

[Ад грэч. ichtys — рыба і лац. oleum — алей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́шнік, ‑у, м.

Лекавая расліна сямейства крыжакветных, з якой здабываецца прэпарат, што ўздзейнічае на сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камані́шнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства варсянкавых з сіне-фіялетавымі або блакітна-бэзавымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баржо́м, ‑у, м.

Лекавая мінеральная вада, якая атрымала назву ад горада Баржомі, дзе знаходзяцца крыніцы гэтай вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вайско́ва-ле́кавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вайско́ва-ле́кавы вайско́ва-ле́кавая вайско́ва-ле́кавае вайско́ва-ле́кавыя
Р. вайско́ва-ле́кавага вайско́ва-ле́кавай
вайско́ва-ле́кавае
вайско́ва-ле́кавага вайско́ва-ле́кавых
Д. вайско́ва-ле́каваму вайско́ва-ле́кавай вайско́ва-ле́каваму вайско́ва-ле́кавым
В. вайско́ва-ле́кавы (неадуш.)
вайско́ва-ле́кавага (адуш.)
вайско́ва-ле́кавую вайско́ва-ле́кавае вайско́ва-ле́кавыя (неадуш.)
вайско́ва-ле́кавых (адуш.)
Т. вайско́ва-ле́кавым вайско́ва-ле́кавай
вайско́ва-ле́каваю
вайско́ва-ле́кавым вайско́ва-ле́кавымі
М. вайско́ва-ле́кавым вайско́ва-ле́кавай вайско́ва-ле́кавым вайско́ва-ле́кавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напе́рстаўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑статак; ж.

Травяністая лекавая расліна сямейства залознікавых з кветкамі, якія нагадваюць папарстак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаткі, ‑так; адз. агатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)