дабраду́шны, ‑ая, ‑ае.

Добры, лагодны, прыхільны да людзей. Дабрадушны чалавек. // Які выражае дабрадушнасць. Дабрадушная ўсмешка. Дабрадушны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлабро́вы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі бровамі. У абедзвюх [Хадоські і Ганны] на тварах, таксама мяккіх, светлабровых, быў адзін добры, лагодны выраз. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагадне́ць ’станавіцца пяшчотным, ласкавым’ (Нас., ТС). Да лагодны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неўлаго́дня ’не ў ладах; не ў гуморы’ (Юрч.). Гл. лагодны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супако́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які спрыяе супакаенню, нясе супакаенне. [Васіль Цімафеевіч] слухаў лагодны, супакойлівы шум зялёных вершалін соснаў, што плаўна хісталіся над ім. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пату́льны ’ціхі, лагодны, ласкавы’ (ТСБМ). З польск. potulny ’тс’, ’сціплы, павольны, слухмяны, цярплівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Тое, што і погляд. Пагляд бацькі паступова мякчэў. Кулакоўскі. У .. [Кораня] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́льны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ціхі, лагодны, ласкавы. [Агата:] І мой, пакуль толькі сватаўся да мяне, — патульны быў, як цялё, а як ажаніўся, дык праўдзівым ваўком зрабіўся. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спава́жны, ‑ая, ‑ае.

Сталы, павольны, памяркоўны. Гаварыў невысокі чалавек. Голас у яго быў лагодны, спаважны. Асіпенка. Спаважны, памяркоўны характар Лыкоўскага ніяк не стасаваўся да Сашынага — няўрымслівага. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны, рахманы. Шафёр Кузьма Круглы — малады ціхмяны хлопец. Навуменка. Зрабіліся вялікія вочы ў Лізы: ні разу яшчэ не бачыла яна маці, ціхмяную, пакорлівую, вось такой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)