сацыя́льна-культу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сацыя́льна-культу́рны сацыя́льна-культу́рная сацыя́льна-культу́рнае сацыя́льна-культу́рныя
Р. сацыя́льна-культу́рнага сацыя́льна-культу́рнай
сацыя́льна-культу́рнае
сацыя́льна-культу́рнага сацыя́льна-культу́рных
Д. сацыя́льна-культу́рнаму сацыя́льна-культу́рнай сацыя́льна-культу́рнаму сацыя́льна-культу́рным
В. сацыя́льна-культу́рны (неадуш.)
сацыя́льна-культу́рнага (адуш.)
сацыя́льна-культу́рную сацыя́льна-культу́рнае сацыя́льна-культу́рныя (неадуш.)
сацыя́льна-культу́рных (адуш.)
Т. сацыя́льна-культу́рным сацыя́льна-культу́рнай
сацыя́льна-культу́рнаю
сацыя́льна-культу́рным сацыя́льна-культу́рнымі
М. сацыя́льна-культу́рным сацыя́льна-культу́рнай сацыя́льна-культу́рным сацыя́льна-культу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малакульту́рны, -ая, -ае.

3 нізкім узроўнем культуры, адсталы ў культурных адносінах.

М. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вандалі́зм, -у, м.

Няшчаднае разбурэнне, знішчэнне гістарычных помнікаў і культурных каштоўнасцей; варварства.

|| прым. вандалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мерапрые́мства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Арганізаванае дзеянне або сукупнасць дзеянняў аб’яднаных адной задачай.

План культурных мерапрыемстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духоўна-культурны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. духоўна-культурны духоўна-культурная духоўна-культурнае духоўна-культурныя
Р. духоўна-культурнага духоўна-культурнай
духоўна-культурнае
духоўна-культурнага духоўна-культурных
Д. духоўна-культурнаму духоўна-культурнай духоўна-культурнаму духоўна-культурным
В. духоўна-культурны
духоўна-культурнага
духоўна-культурную духоўна-культурнае духоўна-культурныя
Т. духоўна-культурным духоўна-культурнай
духоўна-культурнаю
духоўна-культурным духоўна-культурнымі
М. духоўна-культурным духоўна-культурнай духоўна-культурным духоўна-культурных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: звязаны з абслугоўваннем і задавальненнем культурных патрэб, культурна-асветны, напр.: культработнік, культпаход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (кніжн.).

Тое, што пароджана кім-, чым-н.; вынік чаго-н.

Культура — п. культурных патрэб народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раслінаво́дства, ‑а, н.

1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Прадукцыя раслінаводства.

2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні. Інстытут раслінаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустазе́лле, -я, н.

Дзікарослая расліна, якая засмечвае пасевы культурных раслін, а таксама (зб.) сукупнасць такіх раслін.

П. заглушыла бульбу.

|| прым. пустазе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)