кро́хкі, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка крышыцца, распадаецца на часткі; ломкі. Крохкі лёд. Крохкае дрэва. □ Вязалі снапы асцярожна: крохкая салома, калі моцна закручваць перавясла, ірвалася. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкрышы́цца, ‑крышыцца; зак.
Разм. Раскрышыцца па паверхні, па краях. Паверхня скалы выветрылася і абкрышылася. □ Проста ў яе [Надзі] перад вачыма — цагляныя сцяна. Краі ў многіх цаглін абкрышыліся... Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сокруша́тьсяII несов., страд. крышы́цца; знішча́цца, ні́шчыцца; руйнава́цца, разбура́цца; см. сокруша́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Патры́сціць ’пакрышыць, падрабніць, пашчыпаць’ (Гарэц.). Балтызм. Параўн. літ. triūsti, triuseti ’абломвацца, крышыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́хкі ’які лёгка крышыцца’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Бяльк., Яруш., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Нас.). Гл. крох і крошка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашыпа́ ’ігліца’ (іван., Сл. Брэс.). Да па‑ і шына (шыпʼё, шыпуль), роднаснымі да якога будуць літ. šiupės ’дробныя кавалачкі’, šiupeti крышыцца’. Параўн. таксама палес. шыпоті ’шыпулька, ігліца*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тру́шчыцца, ‑шчыцца; незак.
Разм.
1. Ламацца, крышыцца. Не ўмяшчаючыся ў берагах, лёд напаўзаў на пясок, крышыўся, трушчыўся і з лёгкасцю падмінаў пад сябе прыбярэжны лазняк. Краўчанка. Прыглушана загулі скалы. Вялізныя [камяні] павольна і плаўна скакалі з уступа на ўступ, трушчыліся і падалі ўніз буйным каменным дажджом. Савіцкі.
2. Зал. да трушчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбі́цца, дробіцца; незак.
1. Развівацца, крышыцца, разломлівацца на дробныя часткі. Некаторыя пароды каменя лёгка дробяцца. Хвалі дробяцца аб скалы. □ Ярка свяцілі пражэктары, і святло ад іх драбілася ў вадзе. Асіпенка. // Расчляняцца на больш дробныя часткі. — Навакола, у крупінках эфіру, носяцца частачкі матэрыі, складаюцца, дробяцца і родзяць новае ды новае ў бязмернасці вякоў. Гартны.
2. Зал. да драбіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́вак, ‑сеўку, м.
Разм. Тое, што прызначана для пасеву; насенне. Як толькі снег з узгоркаў знік, Вазіць насевак-яравое Прыйшоў шматтонны грузавік. Танк. // Наогул тое, што сеецца, ляціць, падае зверху. Насевак з клёну. Насевак з хваёвых шышак. □ Алесь тужыў па свежай баразне, калі яна вясной .. крышыцца тлустымі, цёплымі камякамі, гатовая і прагная прыняць і залацісты дождж зярнят, і насевак са шчодрага неба. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крушы́на ’дрэва або куст сямейства крушынавых’ (ТСБМ, Шат., Сержп. Пр., Бяльк., Касп., Сцяшк., Дэмб. 1, Мат.). Укр. крушина, рус. крушина ’тс’, серб.-харв. кру̀шина ’тс’, польск. kruszyna, чэш. krušina, славац. krušina ’тс’. Прасл. krušina да kruxъ ’ломкі, крохкі’, што адпавядае крохкасці расліны. Адсюль яе лацінская назва Frangula ад frangere ’ламацца, крышыцца’ (Слаўскі, 3, 185).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)