разлёт, -у, М -лёце, м.
1. гл. разляцецца.
2. Адлёт птушак у цёплыя краіны.
Р. птушак.
3. Контур, абрысы чаго-н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў.
Р. броваў.
4. Разгон, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім палётам, рухам.
Ударыцца з разлёту.
|| прым. разлётны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бяскры́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус. // перан. Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
масі́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
Рабіць масаж. Не звяртаючы ўвагі на ўдары крылаў, [дзед] пачаў масіраваць мускулістае цела птушкі. Беразняк.
[Ад фр. masser — рабіць масаж.]
масі́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).
[Ад фр. maser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́шачніца, ‑ы, ж.
1. Квадратная дошка з клеткамі двух колераў для гульні ў шашкі і шахматы.
2. Скрынка для захоўвання шашак, якая з’яўляецца звычайна і шашачнай дошкай. Сабраць шашкі ў шашачніцу.
3. Дзённы матыль з рыжай афарбоўкай крылаў і радамі чорных плям на іх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...крылы, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: а) які мае столькі крылаў (у 1, 2 і 3 знач.), колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: двухкрылы; б) які мае такое крыло (у 1, 2 знач.), характарыстыка якому дадзена ў першай частцы, напрыклад: лёгкакрылы, чырванакрылы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арлі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да арла. Арліная дзюба. Арліны ўзмах крылаў. Арліны клёкат.
2. перан. Горды, смелы, праніклівы (пра погляд, вочы). Сыны зямлі арліным зрокам У цьме спрадвечнае смугі Знайшлі другія берагі, Каб волю даць людскім патокам. Колас.
•••
Арлінае племя гл. племя.
Арліны нос гл. нос.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарара́ка ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (слуц., ЛА, 1), ’рагавы стрыжань пяра’ (слуц. Жыв. св.). У аснове назвы — гукаперайманне, параўн. та́ркаць ’крычыць (пра гусей)’, гл. Цвёрдая частка пяра выкарыстоўвалася для свісткоў і дудачак: “Гого-гого, гусачок! // Зрабі хлопчыку свісток // З беласнежнага крыла // Ды з бліскучага пяра” (саліг., Дзіц. фальклор, 137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́пет ‘стэпавая птушка’ (ТСБМ), ‘аўдотка’ (мазыр., Федз.–Доўб.), ‘ястраб-цецеравятнік’ (Інстр. 2). Укр. стре́пет, стрепете́нь ‘тс’, рус. стре́пет ‘рэзкі шум, шорах са свістам’, птушка Otis tetrax’, дыял. стре́пел, урал. тре́пел ‘тс’. Гукаперайманне, у аснове якога ляжыць уяўленне аб шораху, шамаценні крылаў; параўн. лац. strepō ‘шумець, бушаваць, грымець’ (Фасмер, 3, 776; ЕСУМ, 5, 438; Антропаў, Назв. птиц, 367).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разлёт, ‑у, М ‑лёце, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разлятацца 1 (у 1 знач.) — разляціцца (у 1 знач.). // Контур, абрысы чаго‑н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў. Разлёт броваў.
2. Палёт, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім налётам, рухам. З разлёту .. [вятры] білі ў стромкі бераг, выстрыгалі барханы. Ракітны. З разлёту .. [танк] зрабіў круты круг. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страказа́, ‑ы́; мн. страко́зы (з ліч. 2, 3, 4 страказы́), страко́з; ж.
1. Драпежнае насякомае з доўгім брушкам і дзвюма парамі празрыстых сеткаватых крылаў. Над сітняком трымцяць стракозы — то цёмна-сінія, то празрыстыя, як слюда, самалёцікі. Брыль. Сіняя страказа, што сядзела на гарлачыку, успырхнула, павісла над вадой. Хомчанка.
2. перан. Разм. Вясёлая, жывая, непаседлівая дзяўчынка, дзяўчына. [Смірніцкі:] — Не маглі зрабіць так, каб гэтая страказа пачакала. Паспела б. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)