дэльфіна́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Комплекс збудаванняў для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагабо́рства, -а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое ўключае комплекс практыкаванняў некалькіх відаў спорту, а таксама спаборніцтвы па некалькіх відах спорту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аграпрамысло́вы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да сельскагаспадарчай вытворчасці, яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і рэалізацыі яе прадукцыі.

А. комплекс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біяло́гія, -і, ж.

Комплекс навук аб жывых арганізмах і іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

|| прым. біялагі́чны, -ая, -ае.

Б. факультэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бло́чны

‘да блок - будаўнічы камень; комплекс будынкаў’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бло́чны бло́чная бло́чнае бло́чныя
Р. бло́чнага бло́чнай
бло́чнае
бло́чнага бло́чных
Д. бло́чнаму бло́чнай бло́чнаму бло́чным
В. бло́чны (неадуш.)
бло́чнага (адуш.)
бло́чную бло́чнае бло́чныя (неадуш.)
бло́чных (адуш.)
Т. бло́чным бло́чнай
бло́чнаю
бло́чным бло́чнымі
М. бло́чным бло́чнай бло́чным бло́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нафтаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Комплекс збудаванняў для перапампоўвання сырой нафты, нафтапрадуктаў на адлегласць.

|| прым. нафтаправо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. зарадзіцца², зарадзіць².

2. Комплекс гімнастычных практыкаванняў, якія выконваюцца з мэтай аздараўлення.

Ранішняя з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціраке́тны, -ая, -ае.

Проціракетная абаронакомплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні, накіраваныя на абарону супраць ракетнай зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракетадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Комплекс збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску ракет (у 1 знач.).

|| прым. ракетадро́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строй², -ю, м.

1. Комплекс адзення, характэрны для якога-н. рэгіёна.

Слуцкі с.

2. мн. стро́і, -яў. Уборы, убранне (разм.).

Дзявочыя строі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)