све́тла-кары́чневы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
све́тла-кары́чневы |
све́тла-кары́чневая |
све́тла-кары́чневае |
све́тла-кары́чневыя |
| Р. |
све́тла-кары́чневага |
све́тла-кары́чневай све́тла-кары́чневае |
све́тла-кары́чневага |
све́тла-кары́чневых |
| Д. |
све́тла-кары́чневаму |
све́тла-кары́чневай |
све́тла-кары́чневаму |
све́тла-кары́чневым |
| В. |
све́тла-кары́чневы (неадуш.) све́тла-кары́чневага (адуш.) |
све́тла-кары́чневую |
све́тла-кары́чневае |
све́тла-кары́чневыя (неадуш.) све́тла-кары́чневых (адуш.) |
| Т. |
све́тла-кары́чневым |
све́тла-кары́чневай све́тла-кары́чневаю |
све́тла-кары́чневым |
све́тла-кары́чневымі |
| М. |
све́тла-кары́чневым |
све́тла-кары́чневай |
све́тла-кары́чневым |
све́тла-кары́чневых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
цёмна-кары́чневы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
цёмна-кары́чневы |
цёмна-кары́чневая |
цёмна-кары́чневае |
цёмна-кары́чневыя |
| Р. |
цёмна-кары́чневага |
цёмна-кары́чневай цёмна-кары́чневае |
цёмна-кары́чневага |
цёмна-кары́чневых |
| Д. |
цёмна-кары́чневаму |
цёмна-кары́чневай |
цёмна-кары́чневаму |
цёмна-кары́чневым |
| В. |
цёмна-кары́чневы (неадуш.) цёмна-кары́чневага (адуш.) |
цёмна-кары́чневую |
цёмна-кары́чневае |
цёмна-кары́чневыя (неадуш.) цёмна-кары́чневых (адуш.) |
| Т. |
цёмна-кары́чневым |
цёмна-кары́чневай цёмна-кары́чневаю |
цёмна-кары́чневым |
цёмна-кары́чневымі |
| М. |
цёмна-кары́чневым |
цёмна-кары́чневай |
цёмна-кары́чневым |
цёмна-кары́чневых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Матылі́ ’смажаная бульба’ (Вешт.). Не зусім ясна. Магчыма, паводле падабенства па колеру: жаўтавата-карычневыя падгарэлыя скрыгалікі бульбы падобныя да крылаў матылька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мро́іва, ‑а, н.
Тое, што і марыва (у 1 знач.). Над возерам дрыжала мроіва. Карычневыя галінкі ніжэй схіляліся да вады. Шыцік. На гарызонце ў ружовым мроіве паказалася вёска, а паабапал яе серабрыліся сінія лясы. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́стра, ‑ы, ж.
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі без паху. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.
[Ад грэч. astron — зорка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смаржо́к, ‑жка, м.
Ядомы грыб на кароткай ножцы і з шапкай, паверхня якой маршчыністая, у звілістых складках. Кветак ніхто не рваў. Збіралі толькі дробнае шчаўе, і заечую капусту, ды яшчэ смаржкі — светла-карычневыя грыбы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памажне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца мажным, мажнейшым. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Сабаленка. Зоя ішла з Дома культуры. На вострых скулах яе твару ўжо можна было заўважыць карычневыя плямінкі. Зоя памажнела, галаву трымала горда. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́мбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш. да тумба (у 1, 2 знач.).
2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка. На невысокай тумбачцы стаяў прыёмнік. Ваданосаў. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным званка стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.
Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры. Шарахоўскі. Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой. Лецка. Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ружо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які атрымліваецца ад змешвання чырвонай фарбы з белай (пра колер); светла-чырвоны. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным збанку стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка. На рагу стала ляжаў нейчы капшук, ружовы з нейкімі вышытымі кветкамі. Лынькоў. Сонца схавалася, і толькі ружовая палоска на небасхіле нагадвала пра скончаны дзень. Кавалёў.
2. З румяным, здаровым колерам твару (пра чалавека). Ружовы, тугі, як мяч, хлапчук барабаніў ножкамі па начоўках — толькі пырскі ляцелі ва ўсе бакі. Васілевіч. Хто там можа давесці, што .. [дзяўчынка] ўжо ела, што пара было б падкурчыць пад пухлую, ружовую шчочку кулачок і спаць. Брыль.
3. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы. І палкоўнік аддаўся самым ружовым марам аб недалёкім будучым. Лынькоў. З Петрусём усё ехала: радасць, шчасце, ружовыя надзеі. Нікановіч.
•••
Глядзець праз ружовыя акуляры на каго-што гл. глядзець.
У ружовым святле гл. святло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)