а́тлас, -а, мн. -ы, -аў, м.

Зборнік геаграфічных, гістарычных і інш. карт, а таксама табліц, дыяграм.

Геаграфічны а.

Заалагічны а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плацка́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -ка́рт, ж.

Білет на нумараванае месца ў вагоне цягніка.

|| прым. плацка́ртны, -ая, -ае.

П. вагон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казіно́, нескл., н.

Ігральная ўстанова, у якой з выкарыстаннем рулеткі, карт і іншага ігральнага абсталявання ажыццяўляецца правядзенне азартных гульняў з абвешчаным грашовым выйгрышам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрнэ́т-ка́рта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інтэрнэ́т-ка́рта інтэрнэ́т-ка́рты
Р. інтэрнэ́т-ка́рты інтэрнэ́т-ка́рт
Д. інтэрнэ́т-ка́рце інтэрнэ́т-ка́ртам
В. інтэрнэ́т-ка́рту інтэрнэ́т-ка́рты
Т. інтэрнэ́т-ка́ртай
інтэрнэ́т-ка́ртаю
інтэрнэ́т-ка́ртамі
М. інтэрнэ́т-ка́рце інтэрнэ́т-ка́ртах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сім-ка́рта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сім-ка́рта сім-ка́рты
Р. сім-ка́рты сім-ка́рт
Д. сім-ка́рце сім-ка́ртам
В. сім-ка́рту сім-ка́рты
Т. сім-ка́ртай
сім-ка́ртаю
сім-ка́ртамі
М. сім-ка́рце сім-ка́ртах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сдава́ние здава́нне, -ння ср.;

сдава́ние карт здава́нне карт;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здава́нне ср. сда́ча ж.;

з. карт — сда́ча карт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бескозы́рный карт. бесказы́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стасо́ванный карт. стасава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перфака́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -ка́рт, ж. (спец.).

Перфарацыйная карта — картка стандартнай формы з прабітымі на ёй у пэўным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)