зязю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Нар.-паэт.

1. Памянш.-ласк. да зязюля.

2. Разм. Ласкавы зварот да жанчыны. — Прымерай, прымерай, мая зязюлька, калі ж я табе ў чым супярэчыў? Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́каўка1зязюля’ (Мал., Шн.). Да кукаваць (гл.). Параўн. кукуля (гл.).

Ку́каўка2 ’ятрышнік шыракалісты, Orchis latifolia L.’ (Кіс ). Да кукаукаі. Аб сувязі назвы гэтай расліны з зязюляй сведчаць сінонімы: кукулка, кукулька, кукушка, зязюлька (Кіс., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зязю́лечка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Нар.-паэт.

1. Ласк. да зязюля.

2. Разм. Ласкавы зварот да жанчыны. — Хадзі ка мне, зязюлечка, у хату. Пагаворым аб тым ды аб сім, — кажа Лявоніха. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкі́дыш, ‑а, м.

Дзіця, якое падкінута чужым людзям. Усынавіць падкідыша. // Пра птушак. Зязюля даволі буйная птушка, а выседжваюць яе яйкі часцей за ўсё дробныя птушкі — пеначкі, пліскі, малінаўкі. Калі з яек вылупліваюцца птушаняты, сярод іх знаходзіцца і падкідыш. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зяле́за ’жалеза’ (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. дыял. зеле́зо, укр. залі́зо. Прасл. želězo (гл. жалеза1). Формы на з‑ у выніку дыстантнай асіміляцыі, як зязюля, залоза (Сабалеўскі, Лекции, 143; Трубачоў, ВСЯ, 2 (1957), 31), ці ў сувязі з вар’іраваннем *gh*gʼh. Параўн. яшчэ Іванаў, История славянских и балканских названий металлов, 1983, 100–101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. Ствараць гукі, падобныя на «ку-ку» (пра зязюлю). У лесе было ціха. Кукавала зязюля. Мітусіліся на высокіх соснах вавёркі. Курто.

2. перан. Разм. Цярпець нягоду; гараваць. — Добра, што загадзя перасялілі нас у дамы, — часта гаварыла маці, — а то кукавалі б у палатцы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́ку і ку-ку́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кукавання зязюлі. Падкасілі яго пілы, Павалілі тапары. А зязюля галасіла: — Ку-ку: дзе мой бор стары? Бялевіч. / у знач. наз. Ёсць свае дзівацтвы і ў шэрай зязюлі. Гучнае «ку-ку!» лясной бяздомніцы можна пачуць амаль у кожным ляску. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Пачынаць песню, выконваць запеў (у 1 знач.). На другой ці трэцяй рэпетыцыі, калі Наташа больш-менш асвоілася ў хоры, Ала Міхайлаўна даручыла і ёй запяваць нейкую песню. Краўчанка.

2. Пачынаць спяваць. Пачынае запяваць сваю спрадвечную песню .. зязюля. Лынькоў.

запява́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запець ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зязю́ліць ’біць’, ’піць гарэлку’ (Нас.), зязюлець ’рабіцца мутным, шэрым’ (Нас.). Словы са значэннем ’зязюля’ маюць у розных мовах шмат пераносных значэнняў, звязаных з павер’ямі, а таксама гукавобразнымі ўявамі. Трэба ўлічыць зюзь, рус. зюзю́кать ’піць’. Для «птушынай» семантыкі ’піць’ параўн. савець, салавець. У выніку ўзаемадзеяння, з аднаго боку, гукавобразных уяўленняў, а з другога боку, уяўленняў аб суадносінах выгукаў зязюлі з ударамі і ўзніклі значэнні, звязаныя таксама з указаным (гукавобразным) рус. словам. Насовіч (223) этымалагізуе зязюлець ’рабіцца шэрым, падобным да колеру зязюлі’. Гэта таксама ўваходзіць, верагодна, у сінкрэтычнае вобразнае знач. слова і яго станаўленне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пунсаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваім пунсовым колерам; быць пунсовым. Калі ў лесе кукуе зязюля, то на палянках пунсавеюць суніцы, а ў полі красуе і наліваецца колас. Няхай. Замест каменя на .. [магіле] стаіць фанерная піраміда з чырвонай зоркай і пунсавее, нібы пляма гарачай чалавечай крыві, невялічкі вянок з апошніх восеньскіх кветак. Сяргейчык. Шчокі Аніны пунсавелі заўсёды макавым цветам. Васілевіч.

2. Рабіцца пунсовым, чырвоным. Праз некалькі хвілін госць пунсавее мацней, як у дарозе на стрэчным ветры. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)