Зо́рка ’нябеснае цела’. Рус. зо́рька ’зара’, наўг., бранск.зорка’, укр. зі́рказорка’. Параўн. польск. zorza ’зара, зорка’, чэш. zora ’ранішняя зорка’. Памянш. ад зара < зора (ці зоря) з суфіксам ‑к‑а. Параўн. з іншымі суфіксамі балг. зорнѝца, серб.-харв. зорњача, славен. zorníca, zorjeníca ’ранішняя зорка; Венера’. Значэнне зара (гл.) ’ранішняе святло’ дало падставу для дыферэнцыяцыі значэнняў гэтага слова: ’афарбоўка неба’ і ’зорка’. Для далейшай дыферэнцыяцыі важным было замацаванне суфіксальных утварэнняў для назвы адной ранішняй зоркі, а потым і зоркі наогул. Булахоўскі (Труди філол. ф-ту ХДУ, 3, 1956, 62) адзначыў, што ў ст.-рус. адбывалася дыферэнцыяцыя заря ’святло’, зорязорка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звезда́ зо́рка, -кі ж., зара́, -ры́ ж.;

вече́рняя звезда́ вячэ́рняя зо́рка;

у́тренняя звезда́ зара́нка, зарані́ца;

не́бо усе́яно звёздами не́ба ўсы́пана зо́ркамі;

звезда́ пе́рвой, второ́й величины́ астр. зо́рка пе́ршай, друго́й велічыні́;

неподви́жные звёзды астр. нерухо́мыя зо́ркі;

па́дающие звёзды астр. зні́чкі;

Поля́рная звезда́ Паля́рная зо́рка;

пятиконе́чная звезда́ пяціканцо́вая зо́рка;

о́рден Кра́сной Звезды́ о́рдэн Чырво́най Зо́ркі;

знак отли́чия «Ма́ршальская Звезда́» знак адро́знення «Ма́ршальская Зо́рка»;

путево́дная звезда́ пуцяво́дная зо́рка;

счастли́вая звезда́ шчаслі́вая зо́рка;

морска́я звезда́ зоол. марска́я зо́рка;

звёзд с не́ба не хвата́ет зо́рак з не́ба не хапа́е;

роди́ться под счастли́вой звездо́й нарадзі́цца пад шчаслі́вай зо́ркай;

звёзды счита́ть а) (мечтать) зо́ркі лічы́ць, луна́ць у надхма́р’і; б) (ротозейничать) варо́н страля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поп-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да поп-арту, да поп-музыкі, напр.: поп-мода, поп-музыка, поп-дыскі, поп-канцэрт, попансамбль, поп-група, поп-зорка, поп-танцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

путево́дный пуцяво́дны;

путево́дная звезда́ пуцяво́дная зо́рка;

путево́дная нить пуцяво́дная ні́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́ршальскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маршала, належыць яму. Маршальскае званне. Маршальская зорка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёзо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Зорка, якая з’яўляецца крыніцай радыёвыпрамянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Нябеснае цела, якое па сваёй прыродзе падобна на Сонца і ўяўляецца чалавеку на начным небе ззяючай кропкай. Палярная зорка. Вячэрняя зорка. □ Неба было ўсыпана зоркамі, нібы зернямі залатой пшаніцы. Шамякін. // перан. Шчасце, удача, лёс. Аднак цяпер, пасля таго, што адбылося тут ля рэчкі, я ўжо смела ўспомніў той выпадак і паверыў у сваю зорку. Карпюк.

2. Геаметрычная фігура з востраканцовымі выступамі, раўнамерна размешчанымі па акружнасці; прадмет у форме падобнай фігуры. Пяціканцовая зорка. Намаляваць зорку. □ Калі самалёты заходзілі на трэці круг, Мікодым выразна бачыў чырвоныя зоркі на крылах. Сабаленка. // Воінскі значок у выглядзе пяціканцовай зоркі, які носяць на фуражцы, шапцы і пад. На галаве ў .. [Сяргейкі] быў чырвонаармейскі шлем з вялікай чырвонай зоркай. Хомчанка. // Знак узнагароды, ордэн ці медаль у форме зоркі. У Базыля цэлая торба кніжак і газет розных, на грудзях зорка чырванее... Нікановіч. // Светлая пляма на ілбе ў жывёл. Цяля з зоркай.

3. перан. Пра чалавека вялікага таленту, які праславіўся сваёй дзейнасцю. Янка Купала — зорка першай велічыні не толькі Ў беларускай паэзіі, але і ва ўсім літаратурным свеце. Юрэвіч.

•••

Блукаючыя зоркі — зоркі, якія не маюць пастаяннай арбіты.

Марская зорка — марская беспазваночная жывёліна тыпу ігласкурых.

Зоркі з неба хапаць гл. хапаць.

Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай гл. нарадзіцца.

Пуцяводная зорка — пра тое, што вызначае кірунак, развіццё чаго‑н.

Узыходзячая зорка — чалавек, які пачынае набываць вядомасць, славу ў якой‑н. галіне дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратазо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Нябеснае цела, з якога ўтвараецца зорка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ценька, прысл.

Разм. Ласк. да хутка. Зорка, ой, зоранька Ветла міргае. Хуценька-скоранька Рань заіграе. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуцяво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які паказвае дарогу, напрамак; які вядзе куды‑н., да чаго‑н. Ён відаць адусюль — пуцяводны маяк, — З новых плошчаў і вуліц, з-за Свіслачы зоркай, Дзе шуміць галасамі і музыкай парк,.. Быццам мора пасля праляцеўшага шторму. Танк.

•••

Пуцяводная зорка гл. зорка.

Пуцяводная ніць гл. ніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)