задубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

Вопратка задубела.

2. Моцна азябнуць; змерзнуць.

Рукі задубелі на холадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насты́ць, -ты́ну, -ты́неш, -ты́не; -ты́нь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць халодным.

Хата настыла.

Печ настыла.

2. Змерзнуць.

Ногі настылі.

|| незак. настыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адубе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

1. Змерзнуць на холадзе.

Адубеў на марозе.

2. Стаць нягнуткім, страціць адчувальнасць, здольнасць рухацца.

Рукі адубелі.

3. Памерці.

Можна а. у дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.

1. Моцна змерзнуць, азябнуць.

П. у дарозе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

Усе кветкі перамерзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азы́знуць, -ну, -неш, -не; азы́з, азы́зла; -ні́; зак.

1. Зрабіцца хваравіта тоўстым, апухлым, з абвіслай скурай.

А. ад нездароўя.

2. Змерзнуць, азябнуць.

А. на холадзе.

|| незак. азыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -ёрз, -е́рзла; -ні́; зак.

1. Прыліпнуць пад уздзеяннем марозу.

Дошка прымерзла да зямлі.

2. Крыху змерзнуць, падмерзнуць.

Фруктовыя дрэвы прымерзлі.

|| незак. прымярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прымярза́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скапарэ́цьзмерзнуць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. скапэраціся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замёрзнуть сов.

1. заме́рзнуць, мног. пазамярза́ць;

2. (озябнуть) зме́рзнуць; см. замерза́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Тое, што і абледзянець.

2. Зрабіцца халодным, як лёд; змерзнуць, адубець, скарчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Змерзнуць, скарчанець. Пеця распальваў [яловыя лапкі] сам; у нас скрэплі рукі і былі што граблі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)