зе́рневы, ‑ая, ‑ае і зернявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зерня (у 1 знач.). Зерневы фураж. // Звязаны з вырошчваннем зерня. Зерневая гаспадарка.
2. Які дае плады ў выглядзе зярнят. Зернявыя культуры. // у знач. наз. зе́рневыя, ‑ых. Злакавыя сельскагаспадарчыя культуры (жыта, пшаніца, авёс і пад.), зерне якіх выкарыстоўваецца як прадукт харчавання. Уборка зерневых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зле́гчы, злягу, зляжаш, зляжа; пр. злёг, злегла і злягла, злегла і злягло; зак.
1. Захварэўшы, надоўга легчы ў пасцель. Іван Пракопавіч злёг: цела як разбітае, агнём гарыць галава. Навуменка. — Злёг стары, — сумна паківаў галавой Іван Іванавіч. — Можа, прастудзіўся, а мо гады вінаваты... Даніленка. // Разм. Загінуць у баі. Тысячы галоў зляглі ў крывавай бучы. Колас. [Завішнюк] доўга думаў пра тых, хто рана, заўчасна, злёг у лясной зямлі... Пташнікаў.
2. Прыгнуцца да зямлі, палегчы (пра злакавыя расліны, травы і пад.). Жыта злягло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урадзі́цца, ураджуся, уродзішся, уродзіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырасці, паспець (пра плады, злакавыя расліны і пад.). — А як авёс наш урадзіўся? Схадзіць бы ў Ліпава пабачыць! Колас.
2. Разм. Нарадзіцца, з’явіцца на свет (пра чалавека). [Жонка:] Я ведаю, што гавару. Бачыла я калі прасветлую гадзіну? Або Марыльчына дзіця ўрадзілася на вялікае шчасце? Чорны. // Аказацца з якімі‑н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння. [Адам] прывык да сваёй адзіноты. Апраўдваўся: такі ён ужо ўрадзіўся. Замкнуты, нелюдзімы. Вышынскі. // у каго. Нарадзіцца падобным на каго‑н. Урадзіцца ў бацьку. □ — Дзіва што, — казала [Кліменту] Анісева маці. — Месца табе трэба шмат... І ў каго ты ўрадзіўся такі гмах? Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расава́ць ’цвісці, красаваць (пра злакавыя)’ (Скарбы, Сцяшк., Сл. ПЗБ), rasaváč ’тс’ (Арх. Федар., Смул.), росова́ты (зах.-палес., Выг.), расава́цца ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ’выпускаць вусікі, коцікі (пра вярбу)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Зб. тв. 1, 442–443) падкрэслівае, што побач з літаратурнай формай красу́е існуе дыялектная форма расу́е. Арэальнае ўтварэнне, што памылкова выводзіцца з красаваць (гл.), параўн. польск. дыял. rosowac ’цвісці, красаваць (пра збожжа)’. Першаснае значэнне магло быць не толькі ’цвісці’, але і ’натапырвацца, шчацініцца’, што вынікала з рознай семантыкі раса́ 2 (гл.) — ’вусік калосся’ і ’шорсткая поўсць’, параўн. славен. pšenica se resi ’пшаніца выпускае вусікі’, resíniti se ’мець натапыраную поўсць’, гл. расіцца. Смулкова (Białoruś, 165) мяркуе, што расаваць узнікла шляхам народнаэтымалагічнага спрашчэння з красаваць праз збліжэнне з раса́ 1, гл. (“żyto pokrywa się pyłkowatym kwiatem jak rosą”) і з’яўляецца інавацыяй, што малаверагодна. Па гістарычных і лінгвагеаграфічных прычынах хутчэй архаізм, захаваны ў міфалагічных уяўленнях, параўн. раса́ 4, расава́тначка (rasawátnaczka) ’патронка, апякунка квітнеючага збожжа’ (Тур.), магчыма і роса́ўка ’русалка’ (ТС), гл. расаўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
красава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цвісці (пра злакавыя расліны). — Лубін сеецца па жыце тады, калі жыта красуе, і лепш яго сеяць пад дождж. Пестрак. У агародах зелянелі каноплі, цвіў мак, красавала нізкарослае жыта. Лупсякоў. // Пышна развівацца, квітнець (пра расліны). На ўзгорку, бачылі ўсе праз вокны, каліна красавала белым цветам. Дубоўка. Усё буйна красавала, — і на палях, і на лугах, і ў лясах. Якімовіч.
2. Тое, што і красавацца (у 2 знач.). Дочкі цвілі, Красавалі, як ружы. Дубоўка.
3. Тое, што і красавацца (у 3 знач.). Між сцёган, сала і грудзінак Красуе ўсмажаны падсвінак. Колас.
4. перан. Тое, што і красавацца (у 5 знач.). Красуй над светам, Рэспубліка Саветаў! Пушча. Красуй, ардэнаносная Краіна Беларусь! Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)