пстры́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Даваць пстрычкі каму-н.

П. па лбе.

2. чым і без дап. Утвараць кароткія рэзкія гукі.

П. пальцамі.

3. перан. Злавацца, выказваючы незадавальненне (разм.).

Чаго пстрыкаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пстры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пстры́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазлава́цца, ‑злуйся, ‑злуешся, ‑злуецца; ‑злуёмся, ‑злуяцеся; заг. пазлуйся; зак.

Злавацца некаторы час. Лабановіч яшчэ крыху пазлаваўся, а нарэшце адпусціўся і скаваў: — Калі ісці, дык з музыкаю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капры́зіць, ‑рыжу, ‑рызіш, ‑рызіць; незак.

Паводзіць сябе капрызна, быць капрызным. Душна і цесна ў калысцы дзедавай Нінцы..; плача дзіця, капрызіць. Колас. Марына ў апошні час стала нешта злавацца, капрызіць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіпяці́цца, -пячу́ся, -пяці́шся, -пяці́цца; -пяці́мся, -пеціце́ся, -пяця́цца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў кіпячай вадзе.

3. перан. Гарачыцца, злавацца (разм.).

Ты дарэмна не кіпяціся.

|| зак. закіпяці́цца, -пячу́ся, -пяці́шся, -пяці́цца; -пяці́мся, -пеціце́ся, -пяця́цца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярдзі́ты, -ая, -ае.

1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны.

Сярдзітая суседка.

2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н.

С. позірк.

С. на жонку.

3. перан. Які моцна дзейнічае (пра алкаголь, табаку, гарчыцу і пад.).

Сярдзітая гарчыца.

С. перац.

4. перан. Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; разм.).

С. мароз.

|| наз. сярдзі́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нервава́цца, нервуюся, нервуешся, нервуецца; незак.

Быць ва ўзбуджаным, нервовым стане; хвалявацца, злавацца. Бабейка нерваваўся — сківіцы ў яго ўздрыгвалі, з вуснаў вось-вось павінны былі сарвацца словы. Хадкевіч. Немцы нерваваліся, лезлі з ходу да рэчкі, насыпалі ўзлессе мінамі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́ерсканіць ’вылаяць, зняважыць’ (Шпіл.). Няясна. Магчыма, ёсць сувязь з лат. ẽrsinātзлавацца’, літ. ẽrzdinti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́ўда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. мн. -ы, крыўд. Несправядлівы папрок, грубы ўчынак, дапушчаная абраза ў дачыненні да каго-н.

Не зрабіць нікому ніякай крыўды.

2. Пачуццё горычы, выкліканае несправядлівымі ўчынкамі, паводзінамі.

Быць у крыўдзе на каго — крыўдзіцца.

Не даць у крыўду каго — заступіцца за каго-н., абараніць.

Не ў крыўду хай будзе сказана — не варта злавацца на сказанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit se ’пакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́ti ’клапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мухава́ць ’сварыцца’ (слонім., Сцяшк. Сл.), серб.-харв. му̏хати ’ўпарціцца, злавацца’. Бел.-серб.-харв. ізалекса. Да му́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)