малі́цца, малю́ся, мо́лішся, мо́ліцца; незак.

1. Звяртацца з малітвай да Бога, святых.

М. перад абразамі.

2. перан., на каго-што. Вельмі моцна любіць, абагаўляць каго-, што-н.

М. на сына.

|| зак. памалі́цца, -малю́ся, -мо́лішся, -мо́ліцца (да 1 знач.).

|| наз. мале́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. мале́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́няцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак.

1. каму-чаму. Рабіць паклоны ў знак прывітання, павагі, удзячнасці.

К. бацькоўскаму дому.

2. каму. У пісьме або праз каго-н. перадаваць прывітанне.

Кланяйся ад майго імя ўсім родным.

3. перан., каму і перад кім. Звяртацца з просьбай, уніжана аб чым-н. прасіць (разм.).

Кожнаму бюракрату прыходзіцца к.

|| зак. паклані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

входи́ть несов.

1. увахо́дзіць;

2. (обращаться с чем-л.) офиц. звярта́цца;

3. перен. (вникать) уніка́ць; увахо́дзіць; см. войти́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́дрес в разн. знач. а́драс, -са м.;

писа́ть по а́дресу піса́ць на а́драс;

ошиби́ться а́дресом памылі́цца а́драсам;

(обраща́ться) не по а́дресу (звярта́цца) не на той а́драс, (звярта́цца) не туды́;

по а́дресу кого-л. (сказать) у а́драс каго-небудзь (сказаць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брудэрша́фт, ‑а, М ‑фце, м.

У выразе: піць брудэршафт або піць на брудэршафт з кім — замацоўваць сяброўства па застольнаму звычаю, паводле якога двое ўдзельнікаў адначасова п’юць свае чаркі, цалуюцца і гэтым устанаўліваюць узаемную дружбу і права звяртацца адзін да другога на «ты».

[Ням. Brüderschaft — братэрства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і жабраваць. Абодва [суседы] пайшлі старцаваць... Во да чаго суды давялі! Місько. // перан. Звяртацца з просьбамі даць што‑н., выпрошваць што‑н. [Мароз:] — Кардашова выбралі, знайшлі дзеяча! Толькі і ведае старцаваць кожную вясну: сена, аўса, насення. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што, з дадан. сказам і без дап. Звяртацца да каго‑н. з пытаннем, каб даведацца пра што‑н., задаваць пытанне. — Ну, як жа вам, панічок, гасцілася? — пытала бабка Лабановіча. Колас. У людзей пытай, ды свой розум май. Прыказка. // Весці апытванне (вучняў). Паўтарэнне ішло як звычайна: адных настаўніца выклікала да дошкі, другіх — пытала з месца. Шыловіч.

2. што і чаго. Прасіць дазволу на што‑н., звяртацца з якой‑н. просьбай. Пытаць дазволу. Пытаць дарогі. □ Галодны прысмакаў не пытае. Прыказка. // Прасіць, патрабаваць паказаць (дакумент). Пытаць пасведчанне. □ То прападае, то зноў, варухнуўшы галінай, У пешаходаў пытае яна [граніца] пашпарт. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да перажаваць.

2. перан. Разм. Нудна і назойліва гаварыць або пісаць пра адно і тое ж; звяртацца ў думках да аднаго і таго ж. Перажоўваць навіну. □ Чаравака пакашліваў, круціўся на крэсле, перажоўваў становішча, як конь цуглі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў. // перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы». Колас.

2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).

3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).

4. Зал. да канцэнтраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)