прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.
2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць на холадзе — пра ўсіх, многіх. — Мусіць жа і падубелі, дзеткі мае? — пытала... [цётка Гарпіна], як толькі ўгледзела нас. Сабаленка.
2. Памерзнуць некаторы час. Падубець на марозе тры гадзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сценя́ціцца, сціня́ціцца ’пакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць 2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падме́рзнуць, ‑не; пр. падмёрз, ‑мерзла; зак.
Крыху, злёгку замерзнуць, зрабіцца цвёрдым ад марозу. — А марозік патрэбен ужо. Хоць бы балота падмерзла трохі, — сказаў Кастусь. Шахавец. / у безас. ужыв. На дварэ падмерзла. // Папсавацца ад нізкай тэмпературы. Падмерзлі яблыкі. □ Падмерзла кволая атава, Каліны свецяцца кусты... Матэвушаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прамёрз, ‑мерзла; зак.
1. Моцна замерзнуць ад холаду; адубець. Цэлую ноч прасядзела [Кацярына] над .. [бычком] і добра прамерзла сама. Кулакоўскі.
2. Пакрыцца лёдам; зацвярдзець ад марозу на вялікую глыбіню. Рака прамерзла да дна, лёд быў чысты, як спірт, свіціўся наскрозь. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак.
1. каго-што. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.
З. рыбу.
З. садавіну.
2. што. Моцна астудзіць (разм.) 3. віно.
3. што. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).
З. зуб.
4. перан., што. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.
З. сродкі.
З. будаўніцтва.
|| незак. замаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. замаро́жванне, -я, н. і замаро́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Суто́н ’тонкі лядок на вадзе’ (ПСл, ТС), суто́нь, суто́н ’тс’ (ТС), суто́н, сыто́н ’шарош’ (люб., мазыр., ЛА, 2), укр. палес. сутуон ’тонкі лёд на рэчцы ў час асенніх замаразкаў’. Суадносіцца з прасл. *sъtęti sę ’замерзнуць, ператварыцца ў лёд’: вада сцялася на рацэ; больш шырокае значэнне ’згусціцца, сціснуцца’ (Мяркулава, Этимология–1975, 56; Казлова, Регионализмы, 5) тлумачыць і наступнае слова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам усё, многае або ўсіх, многіх. Памарозіць усю бульбу. Памарозіць людзей. // Абмарозіць. Памарозіць вушы. □ [Партызаны] расшпільвалі аб’інелыя белыя каўняры, церлі рукавіцамі шчокі і насы, пасля знімалі рукавіцы, клалі на лавы, на стол і церлі шчокі пальцамі — памарозілі. Пташнікаў.
2. і без дап. Марозіць некаторы час. Некалькі дзён памарозіла, а потым адпусціла. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скава́цца, скуецца; зак.
1. Злучыцца пры дапамозе кавання.
2. перан. Пазбавіцца волі. Як на небе зара, ці як думка ў душы Не скуешся няволі ты [песня] путамі. Купала. // Страціць рухомасць; анямець. Апошні раз.. [Яніна] заснула не ведае і калі: хацела падымацца, бо пачало днець, а вочы скаваліся дрымотай... Кірэенка.
3. перан. Накрыцца лёдам, замерзнуць (пра раку, возера і пад.). Рэчка скавалася Лёдам крыштальным. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Вельмі азябнуць, замерзнуць; страціць ад холаду рухомасць. Удубелі ногі на холадзе. □ [Люда:] — Рукі — не так, вельмі ж ногі ўдубелі... Яна паказала .. малую, стройную нагу ў нейкім сінім туфліку. Брыль.
2. Прамерзнуць да цвёрдасці. Зямля ўдубела: ні экскаватар, ні бур, тым больш бульдозер не маглі ўспароць, узламаць грунт пад катлаван. Мыслівец. // Зацвярдзець, астыўшы (пра ежу). Бульба ўдубела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)