жанчынаненаві́снік, -а, мн. -і, -аў м.

Той, хто пазбягае, ненавідзіць жанчын.

|| прым. жанчынаненаві́сніцкі, -ая, -ае.

|| наз. жанчынаненаві́сніцтва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саме́ц, -мца́, мн. -мцы́, -мцо́ў, м.

1. Асобіна жывёлы мужчынскага полу.

2. перан. Пра празмерна падкага да жанчын мужчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́мец, -мцу, м. (разм.).

Прыпадак хваробы ў малых дзяцей (а таксама ў парадзіх і цяжарных жанчын), які суправаджаецца сутаргамі і стратай прытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лакта́цыя, -і, ж. (спец.).

Працэс утварэння, назапашвання і перыядычнага выдзялення малака ў жанчын і ў самак млекакормячых.

|| прым. лактацы́йны, -ая, -ае.

Л. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́дзіва, -а, н.

Вадкасць, якая выдзяляецца груднымі залозамі ў жанчын і самак млекакормячых перад родамі і некалькі дзён пасля родаў.

|| прым. мало́дзіўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жанчыналю́бства, ‑а, н.

Празмернае заляцанне да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанчынаненаві́сніцтва, ‑а, н.

Нянавісць, непрыхільнасць да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанаддзе́л м., ист. (аддзе́л па рабо́це сяро́д жанчы́н) женотде́л (отде́л по рабо́те среди́ же́нщин)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмансіпа́цыя, -і, ж. (кніжн.).

1. Вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, нераўнапраўя; адмена якіх-н. абмежаванняў.

2. Грамадскі рух за роўныя правы жанчын з мужчынамі.

|| прым. эмансіпацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жанчыналю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які празмерна заляцаецца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)