аднадо́мны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якога мужчынская (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на тым самым каліве. Аднадомныя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́флі, ту́фель і -фляў, адз. ту́фель, -фля, м.

Абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.

Жаночыя т.

|| памянш. ту́флікі, -аў, адз. ту́флік, -а, м. і ту́фелькі, -лек і -лькаў, адз. ту́фелька, -і, ж.

|| прым. ту́фельны, -ая, -ае і ту́флевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маткі́, ма́ткі, моткі́жаночыя каноплі, у якіх ёсць насенне’ (Янк. 1, Уладз., ТС, Ян.; лід., Сцяшк. Сл.). Рус. кур. маткажаночыя каноплі’. Да ма́тка1. Гл. таксама мацяркі́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыко́, нескл., н.

1. Шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення.

2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм.

Спартыўнае т.

3. Жаночыя панталоны з трыкатажу.

|| прым. трыко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэйту́зы, ‑аў; адз. няма.

1. Вузкія штаны ў абцяжку (першапачаткова для верхавой язды).

2. Жаночыя або дзіцячыя звычайна доўгія вязаныя штаны.

[Ад ням. Reithosen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партэнагене́з і партэнагене́зіс, ‑у, м.

Спец. Адна з форм палавога размнажэння арганізма, пры якой жаночыя палавыя клеткі развіваюцца без апладнення. Натуральны партэнагенез.

[Грэч. parthénos — нявінніца і gēnesis — паходжанне, развіццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паты́нкі ’туфлі’ (Бес.), ’самаробныя тапкі’ (малар., Сл. Брэс.), патункіжаночыя туфлі’ (Федар. 7). З польск. patynek, patynki ’плыткія жаночыя туфлі’, якое з італ. pattino ’сандалі’ (Брукнер, 399) або франц. patin ’полаз’, ’башмак’ (Варш. сл., 4, 92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́фта, ‑ы, ДМ ‑фце, ж.

Верхняе кароткае (звычайна трохі ніжэй пояса) жаночае адзенне. Сацінавая кофта. □ Сям-там па загонах стракацелі жаночыя постаці белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́ціцыжаночыя асобіны канапель’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Паколькі фіксацыя ў адзіным пункце, ці не памылка запісу замест ма́ціцы (параўн. у Даля матки ’тс’)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грудзі / жаночыя: бюст / у каня: персі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)