дзя́целіна, ‑ы, ж.

Дзікая канюшына; дзяцельнік. На белай дзяцеліне, што кучаравіцца ля кузні, зумкаюць пчолы. Даніленка. Коні скубуць дзяцеліну, гучна і часта фыркаюць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́нь, ‑я, м.

Свойская і дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом. Паўночны алень. Алень-марал. Плямісты алень. Язда на аленях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Вадаплаўная дзікая птушка сямейства качыных, якая водзіцца ў палярнай і ўмеранай паласе. Чорная казарка. Канадская казарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казу́ля, ‑і, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза. Вось выбегла на дарогу лёгкая, стройная, рыжая казуля, павяла вушамі, скокнула ўбок і знікла ў гушчары. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Краквадзікая качка’ (Нас., Касп.). Гл. кракаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звер, -а, мн. звяры́, -о́ў, м.

1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.

Пушны з.

2. перан. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.

|| памянш. звяро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).

|| зб. звяр’ё, -я́, н.

|| прым. звяры́ны, -ая, -ае.

Звярыныя сляды.

З. страх (надзвычай моцны). З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́зік ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angusfolium Jacq.’, су́зіц ’тс’ (Кіс.), укр. су́зик ’пылюшнік; дзікая пятрушка; піжма’, у́зикдзікая пятрушка’, рус. су́зик ’пылюшнік; піжма’. Няясна. Мажліва, ад вузкі, першапачаткова адносілася да пылюшніка вузкалістага (ЕСУМ, 5, 469).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крахо́ўкадзікая качка’ (ТС, Жыв. сл.). Гл. кракаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́йвал, ‑а, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй. Коркія загнаў буйвала ў загарадку і ўзяўся там нешта майстраваць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канюшына / дзікая: дзяцеліна, дзяцельнік, дзяцельніца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)