госстра́х (госуда́рственное страхова́ние) дзяржстра́х, -ху м. (дзяржа́ўнае страхава́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садру́жнасць, -і, ж.

1. Узаемная дружба, сяброўскае яднанне.

С. народаў.

Салдацкая с.

2. Аб’яднанне каго-, чаго-н. на аснове агульных інтарэсаў, поглядаў, дружбы.

С. пісьменнікаў.

С. мастакоў.

3. Дзяржаўнае аб’яднанне.

Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаўладкава́нне, ‑я, н.

Дзяржаўнае забеспячэнне працай некаторых катэгорый асоб (дэмабілізаваных, інвалідаў і пад.). Камісія па працаўладкаванню. Працаўладкаванне інвалідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саўга́с, ‑а, м.

Савецкая гаспадарка (дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства). Хлапец з Беларусі адразу спадабаўся ўсім навасёлам цаліннага саўгаса. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справаво́дства, ‑а, н.

Вядзенне канцылярскіх спраў. Дзяржаўнае справаводства вялося на беларускай мове, якая адыгрывала вядучую ролю ва ўсім грамадстве Вялікага княства Літоўскага. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДПУ ист. (Аб’ядна́нае дзяржа́ўнае паліты́чнае ўпраўле́нне) ОГПУ (Объединённое госуда́рственное полити́ческое управле́ние)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДПУ нескл., ср., ист. (Дзяржа́ўнае паліты́чнае ўпраўле́нне) ГПУ (Госуда́рственное полити́ческое управле́ние)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гостехизда́т (Госуда́рственное техни́ческое изда́тельство) уст. Дзяржтэхвы́д, -да м. (Дзяржа́ўнае тэхні́чнае выдаве́цтва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

госуда́рственный дзяржа́ўны;

госуда́рственное пра́во юр. дзяржа́ўнае пра́ва;

госуда́рственные экза́мены дзяржа́ўныя экза́мены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГПУ (Госуда́рственное полити́ческое управле́ние) ист. ДПУ нескл., ср. (Дзяржа́ўнае паліты́чнае ўпраўле́нне).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)