Відомый ’бачны, даступны зроку’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. widomy ’бачны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агульназразуме́лы, ‑ая, ‑ае.
Зразумелы для ўсіх; даступны разуменню кожнага. Агульназразумелы выраз. Агульназразумелы план дзеяння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дахо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы, даступны. Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агульнадасту́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Даступны ўсім для карыстання, куплі і інш. Агульнадаступныя культурна-асветныя ўстановы. Агульнадаступная цана.
2. Зразумелы ўсім. Агульнадаступная музыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
файл, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У інфарматыцы: блок інфармацыі або рэсурс для інфармацыі, даступны для камп’ютарных праграм.
Захоўванне файла.
Тэкставыя файлы.
2. Канцылярскі празрысты пакет для захоўвання паперы і дакументаў.
|| прым. фа́йлавы, -ая, -ае.
Файлавыя сістэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́чны, ‑ая, ‑ае.
Даступны зроку. Высока-высока над.. [Максімкам], ледзь бачныя, кружыліся буслы. Гамолка. Над комінам хаты паказаўся пакуль што не бачны нікому лёгкі дымок. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суднахо́дны, ‑ая, ‑ае.
Даступны для суднаходства, прызначаны для суднаходства. Суднаходны канал. □ Прыпяць — самы вялікі прыток Дняпра, самая вялікая і самая суднаходная рака Беларусі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысту́пны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Да якога можна прыступіцца, прыступіць; даступны. Данька смяяўся сабе, што Зінка стала больш смелая, больш прыступная і ў той жа час нейкая больш задзірыстая. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зразуме́лы, -ая, -ае.
1. Даступны разуменню.
Зразумелае пытанне.
Дакладчык даволі зразумела (прысл.) растлумачыў факты, падзеі.
2. Апраўданы, небеспадстаўны.
Цалкам зразумелае пярэчанне.
3. зразуме́ла, пабочн. сл. Вядома, канечне.
Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.
4. зразуме́ла, безас., у знач. вык. Ясна.
Усё зразумела.
|| наз. зразуме́ласць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
азнача́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Даступны для азначэння, які можа быць азначаны, які мае ў сабе азначэнне каго‑, чаго‑н. Азначальная табліца сямействаў раслін.
2. Які з’яўляецца азначэннем (у 2 знач.). Азначальны сказ. Азначальны займеннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)