навуча́льны

1. (связанный с учением) уче́бный;

н. год — уче́бный год;

~ная ўстано́ва — уче́бное заведе́ние;

н. дапамо́жнік — уче́бное посо́бие;

2. (содержащий назидание, поучение) назида́тельный, поучи́тельный, настави́тельный; нравоучи́тельный;

н. вы́падак — назида́тельный (поучи́тельный) слу́чай

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́збука, ‑і, ДМ ‑буцы, ж.

1. Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.

2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.

3. перан. Прасцейшыя палажэнні якой‑н. навукі, справы; аснова чаго‑н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы. Ленін.

•••

Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце.

Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачына́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пачынаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які нядаўна распачаў якую‑н. дзейнасць. Пачынаючы паэт. Пачынаючы ўрач. □ Якую індывідуальную афарбоўку не мела б творчасць мастака, пачынаючага ці масцітага, спевака ці танцора, усё-такі шчырасць размовы дабратворна ўплывае на любы характар. «Маладосць».

3. у знач. наз. пачына́ючы, ‑ага, м.; пачына́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пачынае што‑н. Дапаможнік для пачынаючых. □ Кабінет атрымліваў штодзень больш дзесятка твораў пачынаючых. Хведаровіч.

4. Дзеепрысл. незак. ад пачынаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руково́дство ср.

1. в разн. знач. кіраўні́цтва, -ва ср.;

иде́йное руково́дство ідэ́йнае кіраўні́цтва;

под непосре́дственным руково́дством пад непасрэ́дным кіраўні́цтвам;

2. (пособие) дапамо́жнік, -ка м.; (наставление) настаўле́нне, -ння ср.; (инструкция) інстру́кцыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уче́бный

1. (связанный с учением) навуча́льны, вучэ́бны;

уче́бный год навуча́льны (вучэ́бны) год;

уче́бное посо́бие навуча́льны (вучэ́бны) дапамо́жнік;

уче́бное заведе́ние навуча́льная ўстано́ва;

уче́бный план навуча́льны (вучэ́бны) план;

уче́бная часть навуча́льная (вучэ́бная) ча́стка;

уче́бный проце́сс навуча́льны (вучэ́бны) працэ́с;

уче́бные помеще́ния навуча́льныя (вучэ́бныя) памяшка́нні;

2. (тренировочный) вучэ́бны;

уче́бный батальо́н вучэ́бны батальён;

уче́бный самолёт вучэ́бны самалёт;

уче́бная стрельба́ вучэ́бная стральба́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

для, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «для» выражае:

Аб’ектныя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, для якіх што‑н. робіцца, прызначаецца. [Аксіння] жыла для дачкі, для яе не шкадавала нічога — ні сіл сваіх, ні здароўя. Шамякін. Анежка ўвесь час наглядала за Алесем і адзначала ўсё для сябе. Броўка.

2. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, у дачыненні да якога мае значэнне, сілу тая ці іншая з’ява, якасць, стан і пад. Для мяне камунізм — Не ікона, А праўда жыцця, без якой Я не даражыў бы сягоння Зямлёй. Танк. Для дружбы шчырасць даражэй за ветлівасць. Брыль. Спрэчкі былі гарачыя, бо для некаторых само пытанне было, так сказаць, цікавым і важным. Лынькоў.

3. Ужываецца пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой‑н. з’явы, падзеі, якасці і пад. з кім‑, чым‑н. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў. Махнач падхапіўся залішне спрытна для сваёй камплекцыі. Шамякін.

Мэтавыя адносіны

4. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Ставяць новыя хаты і гумны, Ладзяць скрыпкі пад новыя струны Для вяселля, Для песень, Для славы. Танк. Для перагавораў вязні выбралі Паўла і некалькі іншых, як і ён, давераных таварышаў. Брыль. // Паказвае на прызначэнне прадмета ці асобы. Цэбар для вады. Абсталяванне для завода. Дапаможнік для настаўнікаў. □ Паход на вёску Ганусы ставіў пытанне аб назначэнні асобнага начальніка для партызан: іх было ўжо каля двух дзесяткаў. Колас.

Прычынныя адносіны

5. Ужываецца пры абазначэнні прычыны, падставы якога‑н. дзеяння; адпавядае па знач. прыназоўніку «з-за». Падмаглі жанчыны, якія гуртком сядзелі ля суседняй хаты і падышлі да нас для цікавасці. Пестрак.

•••

Для адводу вачэй гл. адвод.

Для прыліку гл. прылік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)