перарасхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., што.

Выдаткаваць (выдаткоўваць) звыш нормы, плана і пад.

П. фонд заработнай платы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліквідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) ліквідацыю каго-, чаго-н.

Л. аддзяленне банка.

Л. запазычанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго-н.

У. шафу ў сцяну.

|| незак. убудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склюдава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; незак., што.

Секучы ўдоўж, знімаць паверхневы слой (з дрэва).

С. сцены.

С. дрэва.

|| наз. склюдава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

унасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак.

1. гл. наследаваць.

2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў.

У. характар бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́ны; зак., каго-што.

Раздаць усіх, многіх або ўсё, многае ўсім, многім (гл. раздаць¹).

П. падарункі дзецям.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго-што.

Даць падрасці каму-, чаму-н.

П. дзяцей.

П. дрэвы ў садзе.

|| незак. падгадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Заняць пад будынак які-н. участак.

|| незак. забудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. забудо́ўванне, -я, н. і забудо́ва, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэспандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; незак. (кніжн.).

1. Накіроўваць куды-н. карэспандэнцыю (у 3 знач.; уст.).

2. з чым. Адпавядаць чаму-н., суадносіцца з чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аббудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што (разм.).

Пабудаваць будынкі вакол чаго-н.

А. плошчу новымі дамамі.

|| незак. аббудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аббудо́ўванне, -я, н.