гу́льбішча, ‑а, н.

1. Разм. Гулянка, гулянне. Падыходзілі старыя, глядзелі на гульбішча і скокі, а самі гаварылі стала і сур’ёзна аб вясне і аб ураджаі. Каваль.

2. Уст. Месца народнага гуляння. А наводдаль, у баку ад публічнага гульбішча, віднеліся купальні. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увахо́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Разм. Урачыстая гулянка з выпадку перасялення на новае месца, у новае жылое памяшканне. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем’яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. Заўтра тут расставяць сталы і лаўкі, і напоўніцца хата шумам-гоманам вясёлых уваходзін. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахо́дны, похо́дны ’прыдатны, выгодны’ (ТС), драг. походно́ ’зручна, добра, выгодна для хадзьбы’ (Клім.). Узыходзіць да прасл. xodьnъ(jь): славен. hȏden ’лёгкі на ногу, ходкі’, чэш. chodný, в.-луж. khódny, н.-луж. chódny, польск. chodny ’ходкі’, балг. ўре́миту й ходну ’самы час ісці’, — якое пазней кантамінавала з poxodъ ’паход, выхад, гулянне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку. Пасля снедання і да самага абеду Уладзімір Ільіч, не адрываючыся, працаваў над кнігай, а пасля з хлопчыкам пайшоў на прагулку. Гурскі. Прагулка на гэты раз пачалася пасля абеду. На невялікай яхце было поўна народу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маёўка, ‑і, ДМ маёўцы; Р мн. маёвак; ж.

1. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень 1‑га Мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак. Мурашка.

2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Кожны год у дзень Перамогі ўвесь калектыў завода выязджаў на маёўку на паўвостраў Самшытавы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ігры́шча ’вечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус. дыял. и́гри́щегулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр. гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск. igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш. hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац. ihrisko ’тс’, славен. igrišče ’тс’, серб.-харв. ѝгрӣште ’тс’, балг. игри́ще ’тс’, макед. игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав. игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус. игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел. игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл. *jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Правесці некаторы час у гулянні (у 1—3, 5 і 7 знач.)

П. гадзіну на свежым паветры.

Паўдня прагулялі ў шашкі.

2. што. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).

П. вячэру.

3. што і без дап. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.

П. заняткі.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).

П. многа грошай.

5. каго-што. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.

П. шахматную партыю.

|| незак. прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тпру́ці дзіцяч. ’на двор, на вуліцу’ (Сцяш. Сл.), ’гулянне з малым на вуліцы’ (Паўл.), ’на вуліцу (у размове з дзецьмі)’ (ТС), тпру́цькі ’пашлі!, паехалі!’, тпру́ці, тпру́цечкі, тпру́ценькі — выгукі, якімі пабуджаюць дзяцей да прагулкі (мсцісл., Юрч. СНС). Параўн. укр. дыял. тпру, дбру, тпру́ті, тпру́тю‑га́йтю ’гуляць, ісці ў госці’ (пры размове з дзецьмі)’ (Горбач, Дитяч.), рус. смал. тпрутьки, тпрутечки ’тс’. Германовіч (Междом., 66) мяркуе, што першапачаткова значыла запрашэнне на двор, дзе знаходзілася жывёла, або пакатацца на кані, тады звязана з тпру, тпруць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. Правесці некаторы час гуляючы. Прагуляць гадзіну на свежым паветры. // Пралодарнічаць, прагультаяваць. [Шэмет:] — Прагулялі лета, а цяпер дроў шукаеце? Лобан.

2. што і без дап. З-за гульні прапусціць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. Прагуляць абед. □ — Ды і рагатку, відаць, прагуляў недзе, — глянуў .. [Сакоўскі] на Алешкавы рукі. Якімовіч.

3. што і без дап. Зрабіць прагул, не пайсці на работу.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства. Багаты ў мінулым, .. [Анупрэй] прагуляў большую палавіну свайго хутара. Пестрак.

5. Правесці некаторы час у п’янстве, гулянках.

6. Пацярпець паражэнне ў гульні. // каго-што. Прайграць каго‑, што‑н. Цівун ухмыльнуўся тоўстымі губамі: — Мусіць, заслужыў, калі пан прагуляў цябе... Добрага работніка не прагуляў бы! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Тое, што і гульня (у 1 знач.). У гулянках пралятала маё дзіцячае жыццё. Багдановіч. І стаяць, сумуюць санкі, Не знайсці хлапцам гулянкі, Бо не выпаў снег. Кірэенка.

2. Разм. Вечарынка з песнямі, танцамі, гульнямі. Эх, чаму я не скрыпач, не Янка, Што заўсёды Зою праважае, Што заўсёды ў клубе, на гулянках Песні ёй лірычныя іграе. Танк. Пад канец гулянкі шкло зачэрнівалася ад сажы, танцы спыняліся і ўсе разыходзіліся па хатах. Пальчэўскі.

3. Разм. Вясёлае гулянне з частаваннем. Сынок нарадзіўся — гулянка была. Мыслівец. Гулянкі ж высокіх гасцей і стэнаграмы іх тостаў Андрэя Міхайлавіча ні ў якой меры не цікавілі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)