рэ́йтынг-ліст, -а, м. (спец.).

Індывідуальны каэфіцыент ацэнкі сілы гульні гросмайстра (шахмат, шашак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гульня́, -і́, мн. гу́льні і (з ліч. 2, 3, 4) гульні́, -яў, ж.

1. гл. гуляць.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку, звычайна па якіх-н. правілах.

Г. ў шахматы.

Спартыўныя гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для такіх заняткаў.

Дзіцячая настольная г.

4. Наўмысныя тайныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты.

Небяспечная г.

Двайная г.

Алімпійскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы па асноўных відах спорту, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гу́льня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

|| прым. гульнявы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашука́нства, -а, н.

Падман, жульніцтва, махлярства, несумленны ўчынак з карыслівай мэтай.

А. ў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гульну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гульну́ гульнё́м
2-я ас. гульне́ш гульняце́
3-я ас. гульне́ гульну́ць
Прошлы час
м. гульну́ў гульну́лі
ж. гульну́ла
н. гульну́ла
Загадны лад
2-я ас. гульні́ гульні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час гульну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распасо́ўваць

‘у картачнай і спартыўнай гульні

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. распасо́ўваю распасо́ўваем
2-я ас. распасо́ўваеш распасо́ўваеце
3-я ас. распасо́ўвае распасо́ўваюць
Прошлы час
м. распасо́ўваў распасо́ўвалі
ж. распасо́ўвала
н. распасо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. распасо́ўвай распасо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час распасо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

білья́рд, -а, М -дзе, м.

1. Гульня шарамі і спецыяльным кіем на прызначаным для гэтай гульні стале.

Гуляць у б.

2. мн. -ы, -аў. Стол, абцягнуты сукном, з бартамі і лузамі для гэтай гульні.

|| прым. білья́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуле́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

Удзельнік якой-н. гульні (спартыўнай, картачнай і пад.), ігрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́цы, -аў, адз. бу́ца, -ы, ж.

Чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руха́вы, -ая, -ае.

Жвавы, хуткі ў рухах; напоўнены рухамі.

Рухавыя гульні.

|| наз. руха́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туш³, -у, м.

Выпадковы дотык да шара пры гульні на більярдзе, што лічыцца за ўдар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)