мільярдэ́р, ‑а, м.

Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільярд, мільярды (якіх‑н. грашовых адзінак).

[Фр. milliardaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнаміна́цыя, ‑і, ж.

Змяненне намінальнай вартасці грашовых знакаў для стабілізацыі валюты і спрашчэння разлікаў.

[Ад лац. denominatio — перайменаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

справазда́чнасць, -і, ж.

1. зб. Апраўдальныя дакументы, якія змяшчаюць справаздачу аб працы, аб зробленых грашовых выдатках.

Праверка справаздачнасці.

2. Правядзенне справаздач паводле ўстаноўленай формы перад адпаведнымі вышэйшымі інстанцыямі.

Парадак справаздачнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неплацежаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які не мае магчымасці плаціць па сваіх грашовых абавязацельствах. Неплацежаздольная фірма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ннасць, ‑і, ж.

Выражаная ў грашовых адзінках вартасць чаго‑н.; цана. Пасылка з аб’яўленай цэннасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзяржзна́к м. (Дзяржа́ўнае кіраўні́цтва па вы́пуску грашо́вых зна́каў) Гозна́к (Госуда́рственное управле́ние по вы́пуску де́нежных зна́ков)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Дапаможная навуковая дысцыпліна, якая вывучае гісторыю папяровых грашовых знакаў і бонаў.

[Фр. bonistique.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашча́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і ашчадлівы.

2. Які мае адносіны да захоўвання грашовых укладаў. Ашчадная каса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безная́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які выконваецца без наяўных грошай шляхам пераводу грашовых сродкаў з рахунку плацельшчыка на рахунак крэдытора. Безнаяўны разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казна́, -ы́, ж.

1. Сукупнасць грашовых, маёмасных, зямельных і іншых сродкаў і каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве (уст.).

Залатая к.

2. Дзяржава як уладальнік такіх сродкаў і каштоўнасцей (уст.).

3. Фінансавыя рэсурсы дзяржавы, грашовыя сродкі.

Дзяржаўная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)