уда́лы, -ая, -ае.
1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.
Удалая паездка.
2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.
Выбраць у. ход.
3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.
Удалая гаспадыня.
4. Смелы, адважны; хвацкі.
У. хлопец.
|| наз. уда́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскі́длівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Неашчадны, неэканомны. Раскідлівая гаспадыня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скрупула́т ‘гаспадар, дбайны да кожнай дробязі’, скрупуля́тка ‘гаспадыня, ашчадная да дробязі’ (Нас.). З польск. skrupulat, skrupulatka ‘тс’, якія да скрупул (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
владе́лица улада́льніца, -цы ж.; (хозяйка чего-л.) гаспады́ня, -ні ж.; (собственница) ула́сніца, -цы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
экано́мны, -ая, -ае.
1. Які ашчадна расходуе што-н., які садзейнічае эканоміі (у 2 знач.), сціплы ў расходах.
Эканомная гаспадыня.
Эканомна (прысл.) расходаваць ваду.
Э. ў пакупках.
2. Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-н.; эканамічны.
Э. від рухавіка ўнутранага згарання.
|| наз. экано́мнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Высачыня́ (БРС, Шат., Касп., Мядзв.), высачэ́нь (Бяльк.). Укр. височи́на, височиня́, височи́нь. Ад высокі з суф. ‑іна, ‑ень; нʼ з суф. ‑ыня (параўн. гаспадыня), які з ‑ынʼі (Карскі 2–3, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раздабрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які раздабрэў (у 2 знач.), патаўсцеў. Гаспадыня, мажная, раздабрэлая, паставіла на стол яду. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увіха́цца несов.
1. управля́ться, хлопота́ть;
гаспады́ня ўвіха́ецца каля́ пе́чы — хозя́йка управля́ется (хлопо́чет) о́коло пе́чи;
2. разг. (ухаживать) увива́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неасве́тлены, ‑ая, ‑ае.
Які не мае асвятлення; цёмны. У невялікім, неасветленым пакоі былі двое — Суздалеў і гаспадыня, яшчэ зусім маладая жанчына. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неэкано́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Не схільны да эканоміі. Неэканомная гаспадыня.
2. Які выяўляе адсутнасць эканоміі, беражлівых адносін да чаго‑н. Неэканомнае расходаванне сродкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)