Адгадзі́ць ’аддзякаваць’ (БРС, Янк. I), адводзіцца ’тс’ (КЭС, лаг.), адгоджваць ’адплачваць’ (БРС, Янк. I, Янк. БП), адгоджвацца ’тс’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус. угодить. Гл. гадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

угожда́ть несов. (услуживать) дагаджа́ць (каму, чаму); гадзі́ць (каму, чаму); нараві́ць (каму, чаму); см. угоди́ть 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нараві́ць ’імкнуцца, намагацца, старацца’ (мін., Жыв. сл.; слонім., Нар. словатв.), ’дагаджаць, гадзіць’ (Нас., Федар., Сцяшк.), ’уступаць, саступаць’ (навагр., З нар. сл.; Юрч.), ’чакаць’: цѣлый часъ норовивъ цебе (Нас.). Гл. нораў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наймаць, гадзіць, набіраць, вербаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

уро́доваться

1. няве́чыцца, кале́чыцца; га́дзіць сябе́, бры́дзіць сябе́; псава́цца;

2. страд. няве́чыцца, кале́чыцца; га́дзіцца, бры́дзіцца; псава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Зак. да гадзіць.

згадзі́ць, згаджу́, зго́дзіш, зго́дзіць; зак., каго-што.

Абл. Наняць каго‑н. для выканання якой‑н. работы. Мяне згадзілі пасвіць дзесяць штук гавяды — па рублю ад штукі. Гартны. Пан табе не спагадае, Сваю работу загадае: То пастуха згадзі, служанку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Го́жы ’прыдатны’, ’прыгожы’, ’варты’ (БРС, Касп., Нас.). Усх.-слав. слова (параўн. рус. го́жий ’тс’, укр. го́жий ’тс’). Агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 190 (праформа *godjьjь; вытворнае ад дзеяслова *goditi; параўн. гадзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зага́дзіць, ‑га́джу, ‑га́дзіш, ‑га́дзіць; заг. зага́дзь; зак., што.

Разм. Забрудзіць нечыстотамі, адкідамі. Марк паскардзіўся Шурку, што паліцаі на пляжы мыюць коней і так загадзілі ўсё навокал, аж пакупацца нельга. Васілеўская.

загадзі́ць, ‑гаджу́, ‑го́дзіш, ‑го́дзіць; зак., каго.

Разм. Задобрыць чым‑н., выклікаць прыхільнасць. Будавацца трэба, дык трэба загадзіць ляснічага. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прети́ть несов.

1. уст. забараня́ць (што), перашкаджа́ць (чаму);

2. (кому, чему) быць агі́дным, га́дзіць (каго, што); адваро́чваць (каго, ад каго, ад чаго);

э́та рабо́та ему́ прети́т гэ́та рабо́та яму́ агі́дная;

мне прети́т безл. мне га́дка (агі́дна), мяне́ га́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́ла 1, ‑ы, ж.

1. Адна з парных касцей чэрапа, размешчаная ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай твару, а таксама адпаведная частка твару. Пасля таго, як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся. Новікаў. Увесь гэты чалавек, выраз яго твару, вострыя скулы, гарачы тон прамовы нечым прываблівалі. «Маладосць». Белы маршчыністы лоб над загарэлымі скуламі шчодра акроплены потам. Брыль.

2. Спец. Выгіб корпуса судна ў тым месцы, дзе борт, закругляючыся, пераходзіць у днішча.

ску́ла 2, ‑ы, ж.

Гнойны нарыў, фурункул. Пан доўга ганяўся за зайцамі, крычаў на ўсё горла супраць ветру, вось і села яму скула ў горле. Якімовіч. [Вацік:] — Дык нельга ж цярпець такі боль: скулу трэба выціснуць, а рану загаіць. Баранавых.

•••

Гадзіць як благой (ліхой) скуле гл. гадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)