вы́тащить сов., в разн. знач. вы́цягнуць, мног. павыця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́тянуть сов., в разн. знач. вы́цягнуць, мног. павыця́гваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́смактаць, -кчу, -кчаш, -кча; -кчы; -ктаны; зак., што з каго-чаго.

Смокчучы, выцягнуць.

В. кроў з ранкі.

В. усе сокі з каго-н. (перан.).

|| незак. высмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штэ́псель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым корпусе для падключэння ў электрычную сетку электрычных прыбораў.

Выцягнуць ш. з разеткі.

|| прым. штэ́псельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спады́спаду, прысл.

1. Знізу, з ніжняга боку; з-пад чаго-н.

С. сена мокрае.

Выцягнуць кнігу с.

2. перан. 3 самых глыбінь чаго-н.

С, з самай душы, кралася трывожная думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скопы́титься прост. скапы́ціцца, звалі́цца з ног; (умереть) вы́цягнуць но́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́валачы, -лаку, -лачаш, -лача; -лачам, -лачаце, -лакуць; вы́валак, -кла; -лачы; -лачаны; зак., каго-што.

Выцягнуць волакам.

В. лодку з вады на бераг.

|| незак. вывалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вывала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навываро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Варочаючы, выняць, выцягнуць вялікую колькасць чаго‑н. Навыварочваць камянёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ссаць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; зак., каго-што.

Выцягнуць ссаннем; высмактаць.

•••

Выссаць (высмактаць) з пальца — выдумаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шмаргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Выцягнуць рыўком з чаго‑н. Вышмаргнуць нітку з іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)