вы́трасці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. вытрас, ‑сла; зак., што.
1. Трасучы, высылаць, выкінуць што‑н. Вытрасці траву з мяшка. □ Развязан куль. Тут гоман, смех, І рыбу вытраслі на снег. Колас. // Згубіць. [Марынчук:] — Кісет з махоркай прапаў. Ці я вытрас яго ўчора, ці ўкраў хто... С. Александровіч.
2. Трасучы, ачысціць ад чаго‑н. Вытрасці пыл з коўдры. Вытрасці дыван. / у перан. ужыв. [Каваль:] — Мы з табой заўтра пагаворым? Я з цябе гэтую чумакоўшчыну вытрасу! Савіцкі.
•••
Вытрасці душу (дух) — а) змучыць дарогай; б) надакучыць каму‑н. кпінамі, сваркай, скаргамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.
1. Сыплючы, перамясціць, высылаць у другое месца, другую тару. Ігнат Андрэевіч зачэрпнуў жменю зярнят, перасыпаў з далоні на далон[ь], узяў адно зерне на зубы. Шамякін.
2. і чаго. Насыпаць больш, чым трэба; перадаць. Перасыпаць цукру ў чай.
3. чым. Насы́паць чаго‑н. паміж чым‑н.; абсыпаць, насыпаць. Перасыпаць адзенне нафталінам.
4. перан.; чым. Перапоўніць (мову) якімі‑н. заўвагамі, спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад. Перасыпаць апавяданне дыялектызмамі.
5. Разабраць і сабраць нанава што‑н., замяніўшы пашкоджаныя часткі; абнавіць. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей, што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Колас. Кола трэба перасыпаць, шасцярню зрабіць зусім новую. Чорны.
перасыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да перасыпаць.
перасыпа́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да пераспаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удаля́ть несов.
1. (отдалять) аддаля́ць;
2. (заставлять уйти) выдаля́ць; (выпроваживать) выправа́джваць; (выводить) выво́дзіць; (выгонять) выганя́ць; (высылать) высыла́ць; (увольнять) звальня́ць; (исключать) выключа́ць;
3. (из организма, с какого-л. места и т. п.) выдаля́ць; (вырезать) выраза́ць; (отрезать) адраза́ць; (извлекать) выма́ць, дастава́ць; (вытаскивать) выця́гваць; (вырывать) вырыва́ць; (выводить) выво́дзіць; (уничтожать) знішча́ць; (убирать) прыма́ць, прыбіра́ць; (очищать) ачышча́ць;
4. (устранять) устараня́ць; (отстранять) адхіля́ць; (отодвигать) адсо́ўваць; (избавляться) пазбаўля́цца; см. удали́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рассы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак., што.
1. Высылаць, рассеяць па паверхні (што‑н. сыпкае, дробнае). Рассыпаць пацеркі. □ Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч. // Даць магчымасць (валасам) свабодна легчы, упасці. Стася якраз скончыла пераабувацца, устрасянула галавой, рассыпала цёмна-русыя валасы, склала далоні ў прыгаршчы, правяла па валасах ад ілба да патыліцы з аднаго боку галавы, потым — з другога. Карпюк. // Раскідаць па якой‑н. паверхні, насыпаць на што‑н. з пэўнай мэтай. Калі б раскапаць Гімалаі і рассыпаць па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак. Усё пры сяўбе падначалена строгаму, дакладнаму рытму.. Нават адчуваеш вагу зерняў, якія трымаеш у жмені і павінен раўнамерна рассыпаць за ўзмах. Навуменка. // перан. Размясціць уроскідку на якой‑н. прасторы. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі. Хведаровіч.
2. Насыпаючы, раздзяліць, размеркаваць што‑н. сыпкае. Рассыпаць цукар па шклянках. Рассыпаць мяшок мукі на тры часткі.
3. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. На мяне пазіраюць Маўкліва цымбалы, якія Не паспелі рассыпаць Напевы свае трапяткія. Макаль. А воддаль на лазе і ліпах Чачотку салавей рассыпаў. Астрэйка.
рассыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да рассы́паць.
•••
Рассыпаць перлы — вельмі расхвальваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)