Рэ́жчык ’бандарская прылада, якой робяць выразы ў клёпках’ (Нар. сл.). Да рэзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адназна́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Тоесны паводле сэнсу, значэння. Адназначныя выразы.

2. Які мае толькі адно значэнне. Адназначнае слова.

3. Які складаецца з аднаго знака. Адназначны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Ціхі, слаба чутны. Пачуецца нягучны голас, — пачуецца і сціхне. Багдановіч. [Машына] бегла хутка — матор аднастайна цягнуў сваю нягучную песню. Грамовіч.

2. Які не мае належнага гучання; невыразны. Канстанцін Міхайлавіч паказвае недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго.

Разм. Даць спагнанне за якую‑н. правіннасць; моцна набіць. Узгрэць за свавольства. □ [Сушкевіч] добра-такі ўзгрэў мяне, не надта выбіраючы выразы. Радкевіч. [Кудравец:] — Ну, вы [хлопцы] мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́раз 1, ‑а, м.

Выразанае месца; выемка; пройма. Выраз для рукавоў. □ Сукенка мела вялікі выраз на грудзях. Карпюк. Старшыня спыняўся ля некаторых магіл і падоўгу разглядаў здымкі, што былі ўстаўлены ў выразы крыжоў. Сачанка.

вы́раз 2, ‑у, м.

1. Характэрны знешні выгляд, які адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. Выраз вачэй. □ Пятым завознікам была жанчына з выразам нейкай суровай стомленасці ў вачах. Брыль.

2. Слова, моўны зварот. Вобразны, метафарычны, трапны выраз. □ [Сымон] перапраўляў тэкст, мяняў словы, выразы, касаваў цэлыя строфы. Колас.

3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны. Алгебраічны выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вушня́к ’вушак’ (Шатал., Жд., 3, Мат. Гом.). Відаць, мясцовае ўтварэнне ад вушны́ (слуп?), г. зн. які мае ву́шы ’правушыны, выразы і пад.’; цікавай паралеллю да гэтага можа быць серб.-харв. дыял. ушни̑к ’нейкая дэталь’ («уда̏рно у ушњни̑к», СДЗб. 17, 47), польск. uszniak ’пасудзіна з вухам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудзе́нь ’дзень’ (Сцяшк. Сл.). Ці не да *kъ‑dьnь? Параўн. такія выразы, як рус. к вечеру, польск. k wieczoru, н.-луж. ku dnju (ESSJ SG, 1, 102). Магчыма, форма кудзень рэальна не існуе. Параўн. адзіны прыклад: «Такийа ўжо куднʼи зрабʼилʼисʼа малыйа» (Сцяшк. Сл., 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэнсо́вы (пэнсовый) ’тлуста-чырвоны’ (Бяльк.). Запазычана праз польск. ponsowy, pąsowy ’ярка-чырвоны’ з франц. ропсеай ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. ропсеі ’палявы мак’ — няяснага паходжання (звязваюць з франц. ропсеай, ропсеі ’масток’, лац. ponticelluSy pons ’мост’, Банькоўскі, 2, 521; параўн. фальклорныя Устойлівыя выразы калінавы мост і чырвоная каліна). Гл. пунсовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закліна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклінаць.

2. Словы і выразы, якімі заклінаюць (у 1 знач.). Услед ёй бярозы глядзелі з тугою, Вятры заклінанне дзяўчыны няслі: «Эх, стаць бы навекі мне шумнай ракою, Каб толькі вярнуцца да роднай зямлі!» Ляпёшкін.

3. Гарачая просьба, мальба аб чым‑н.

4. Праклён, лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́янка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абразлівыя, грубыя словы, выразы. Самая адборная і зняважлівая лаянка разлягалася па наваколлю. Паслядовіч. // Грубыя дакоры. Угледзеўшы Лібу, якая ў гэту хвіліну порстка ўварвалася з надворку ў хату, .. [маці] накінулася на дачку з востраю лаянкай. Гартны.

2. Сварка. Год пяцьдзесят дзед з бабай пражылі, Без лаянкі. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)