дазіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Падзел на дозы, вызначэнне дозы. Правільная дазіроўка. Дазіроўка дамашніх заданняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бракера́ж, ‑у, м.

Вызначэнне сорту тавару, вырабу па вядомых яго якасцях, а таксама адбор недабраякасных тавараў, вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэгуста́цыя, ‑і, ж.

Вызначэнне на смак якасці прадукта (віна, чаю і пад.) пры яго вырабе. Дэгустацыя каньяку.

[Лац. degustatio — адведванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганіяме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел трыганаметрыі, у якім разглядаюцца спосабы вымярэння вуглоў, вызначэнне трыганаметрычных функцый і суадносіны паміж імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарыфіка́цыя, ‑і, ж.

Вызначэнне тарыфу на аснове той або іншай класіфікацыі аб’ектаў аблажэння або аплаты. Тарыфікацыя заработнай платы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вакаме́р, ‑у, м.

Вызначэнне памераў, адлегласці або тых ці іншых ліній на вока. // Здольнасць да такога вызначэння. Мець добры вакамер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэдыка́цыя, ‑і, ж.

1. У логіцы — вызначэнне, раскрыццё зместу суб’екта прэдыкатам.

2. У граматыцы — устанаўленне прэдыкатыўнай сувязі паміж членамі сказа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэліміта́цыя, ‑і, ж.

Вызначэнне дзяржаўнай граніцы з дакладным апісаннем яе праходжання і фіксацыяй на карце ў адпаведнасці з заключаным дагаворам з другой дзяржавай.

[Лац. delimitatio — размежаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жараб’ёўка, ‑і, ДМ ‑б’ёўцы; Р мн. ‑б’ёвак; ж.

Вызначэнне, устанаўленне чаго‑н. пры дапамозе жэрабя. Па жараб’ёўцы Жорыку выпала камандаваць чырвонымі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выме́р, ‑у, м.

Разм. Вызначэнне велічыні, памераў чаго‑н.; вымярэнне. [Беразінец:] — У нас тут няма пэўных звестак, бо ніхто раней такіх вымераў не рабіў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)