ветфе́льдшер (ветерина́рный фе́льдшер) ветфе́льчар, -ра м. (ветэрына́рны фе́льчар).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ветурачветэрынарны ўрач’ (КТС, БРС). Да ветэрынар і ўрач (гл.). Запазычана з рус. ветврач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветфе́льчарветэрынарны фельчар’ (КТС, БРС). Да ветэрынар і фельчар (гл.). Запазычана з рус. ветфельшер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шляхе́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шляхецтва, шляхты, належыць ёй. Шляхецкі род. Шляхецкае саслоўе. □ Надышоў час, калі ён, скончыўшы ветэрынарны інстытут, вярнуўся ў свой фальварак. Тады з’ехалася ўся радня, якая толькі была ў шляхецкай акрузе, і вырашыла, што Казімір павінен жаніцца. Пестрак. // Уласцівы шляхце, шляхецтву. Шляхецкі гонар.

[Польск. szlachecki.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ветэрына́р (КТС, БРС), сюды ж сапсаваныя дыялектныя формы віціна́р, веціна́р (КТС, Сцяшк. МГ, Мат. Гом.), а таксама ветэрынарыя, ветэрынарны, ветэрынарскі. У бел. мову запазычана з рус. < ням. Veterinär < лац. veterinarius < лац. veterīnus ’цяглавая скаціна’ < першасн. veheterinus < vehere ’ехаць’ (Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 78; КЭСРЯ, 78; БЕР, 1, 138; Голуб-Ліер, 506).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скасі́цца, скашуся, скосішся, скосіцца; зак.

1. Стаць косым, скрывіцца, пахіліцца. Сівенькі, кволенькі зруб калодзежа журботна скасіўся ў бок прыгрэбніка. Колас.

2. Паглядзець скоса. Спакойны, непаспешлівы ў рухах, ветэрынарны ўрач, перш чым агледзець хворую трусіху, скасіўся з-пад акуляраў і доўгім уважлівым позіркам паглядзеў на Даніка. Краўчанка. — Ідзі бяры мантажнікаў, чаго марудзіш, — панура сказаў .. [Кашын] і скасіўся на лісток, што ляжаў на стале. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)