ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; рай; незак.
1. каго-што і з інф. Даваць якую-н. параду, рэкамендацыі, як зрабіць што-н., як паступіць.
Р. больш хадзіць.
2. з інф. (з адмоўем). Перасцерагаць ад чаго-н., не рэкамендаваць рабіць што-н.
На вайне не раяць весці дзённік.
|| зак. пара́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й (да 1 знач.) і прыра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й; -а́ены.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сячы́ся і се́кчыся, сяку́ся, сячэ́шся, сячэ́цца; сячо́мся, сечаце́ся, сяку́цца; се́кся, се́клася; сячы́ся; незак.
1. Біцца, весці бой.
С. на шаблях.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рассякацца, быць пасечаным.
Ад агню куляў сячэцца лісце на дрэвах.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра валасы: ламацца, расшчапляцца на канцах.
|| зак. пасячы́ся і пасе́кчыся, -сячэ́цца (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ладэ́дзіць ’доўга, няспешна расказваць, весці працяглую размову’ (Нар. сл.). Да лададзёць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабале́пстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Весці сябе рабалепна, па-рабску перад кім‑н. Калі Мікіта Лазун ненавідзіць беднату, то ў адносінах да багатых ён гатовы рабалепстваваць, уніжацца. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Незак. да развесці.
•••
Разводзіць антымоніі — весці пустыя, непатрэбныя размовы.
Разводзіць каніцель — тое, што і цягнуць каніцель (гл. цягнуць).
Разводзіць філасофію — адцягнена і шматслоўна разважаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Весці сябе ўгодліва; паддобрывацца да каго‑н., удыгаць перад кім‑н. Справу Пуліхава разглядаў іншы суд. Суд, які ўгоднічаў, патураў, прыслужваўся. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азеляня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да азелянення. Азеляняльныя работы. □ Дуб чырвоны ва ўмовах Палесся можна з поспехам культываваць побач з сасной, а таксама скарыстоўваць у азеляняльных пасадках. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Незак. да узысці.
2. Весці свой пачатак, паходжанне ад чаго‑н. Сучасны беларускі алфавіт агульнага паходжання з рускім і ўкраінскім. Усе яны ўзыходзяць да стараславянскай азбукі — «кірыліцы». Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раздзе́нькаваць, раздзя́нькываць ’гутарыць павольна’, ’разносіць чуткі’ (Юрч. СНЛ), што да дзенькаць, дзя́нькаць ’весці пустыя размовы’ (Юрч. СНЛ). Гукапераймальнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́павадзь (niėpavadz) ’нясмелы, нецямкі, убоісты’ (Варл.). Відаць» да паводзіць (сябе) ’трымацца, весці сябе’, параўн. рус. непово́дный ’непрылюдны, няўжыўчывы, няветлівы; непаслушны, упарты'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)