у́хнуть сов.

1. разг. (издать громкий звук) бу́хнуць, гры́мнуць; (громко крикнуть) ву́хнуць, во́хнуць;

2. (с шумом упасть) прост. бу́хнуць, го́пнуць, го́пнуцца; гры́мнуцца; упа́сці;

кни́ги у́хнули на́ пол кні́гі бу́хнулі (упа́лі) на падло́гу;

3. (положить в большом количестве) прост. бу́хнуць, угаці́ць, упе́рці;

у́хнуть всё ма́сло в котёл бу́хнуць (угаці́ць) усё ма́сла ў кацёл;

4. (пропасть) прост. ля́снуць, ма́рна прапа́сці, згі́нуць;

у́хнули мои́ де́нежки ля́снулі мае́ гро́шыкі;

5. (израсходовать) прост. убу́хаць;

он все де́ньги у́хнул на поку́пку книг ён усе́ гро́шы ўбу́хаў на ку́плю кніг;

6. (ударить) прост. гры́мнуць, сту́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́хаць несов., разг.

1. (с шумом бросать, выплёскивать, ударять) бу́хать, у́хать;

2. (издавать сильный, глухой звук) бу́хать, гро́хать;

3. (большое количество, всё сразу) бу́хать, у́хать;

1-3 см. бу́хнуць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпаць1 ’мацаць рукамі, шукаючы што-небудзь упоцемку’, ’мацаць рукамі’ (бялын., Янк. Мат.; Бір. Дзярж., ТСБМ, ТС, Шат., Нар. Гом.), ’лапаць, хапаць рукамі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’цягаць, красці’ (кругл., Мат. Маг.). Да лэп1 (гл.).

Лэпаць2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус. колдыбахнуть ’кінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышиться ’качацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус. кастрам. колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́хнуць1 ’абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару’; перан. ’перастаць існаваць, знікнуць’ (ТСБМ). Рус. ру́хнуть, польск. runąć ’упасці, зваліцца, распасціся; раптоўна рушыць з месца, рынуцца’, ст.-польск. ’грукнуць, загрымець, зарыкаць, зараўці’, ст.-чэш. runúti ’упасці, зваліцца’, балг. ру́хна ’упасці з шумам, разваліцца’. З прасл. *ruxnǫti < *ruxati, *rušiti ’прымушаць рухацца, надаваць рух, піхаць, штурхаць, варушыць, перакульваць, звальваць’ (Борысь, 527), гл. рушыць.

Ру́хнуць2 ’сказаць невыразна і зняважліва’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, ад рух (гл.), параўн. бу́хнуць ’сказаць нечакана і неабдумана’, бра́знуць ’сказаць неасцярожна’ (Юрч. Сін., 189–190), аднак, больш верагодна з рухаць2 (гл.).

Ру́хнуць3 ’кінуцца’: рухнулі свінья (саліг., Нар. словатв.), ’крануць, зрушыць’, ’хутка пайсці, рынуцца’, рухну́ць ’тс’ (ТС); рухну́цца ’рушыцца, крануцца’ (там жа). Да рухнуць1 (гл.). Версія пра сувязь не з рухаць, рушыць, а з гукапераймальным рухаць (рюхаць) ’падаваць гукі (пра свіней)’ (гл. рухаць2, рохаць) (Нар. словатв., 112) непераканаўчая.

Ру́хнуць4 ’прапасці (пра зімовую дарогу)’ (круп., Нар. сл.; ТС), рухну́ць ’тс’ (ТС). Канкрэтызацыя значэння ’перастаць існаваць, знікнуць’ слова рухнуць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упасці, апасці, выпасці, паваліцца, зваліцца, абваліцца, вываліцца, скінуцца / коцячыся: скаціцца; рынуць, рухнуць, бухнуць, бухнуцца, гопнуцца, гэпнуцца, гакнуцца, грукнуцца, бразнуцца, грымнуць, грымнуцца, грохнуцца, шлёпнуцца, ляпнуцца, пляснуцца, чмякнуцца, шухнуць (разм.); паляцець, зляцець (перан.) □ зляцець з ног, зарыць носам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)