бамбі́ць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго-што.
1. Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы. Горад бамбілі нямецкія самалёты. Чорны.
2. перан. Разм. Безупынна турбаваць каго‑н. просьбамі, лістамі і інш. Я бамбіў рапартамі начальства, прасіў адправіць мяне на фронт. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадароду. Вадародныя іёны. // У якім адной з састаўных частак з’яўляецца вадарод. Вадародныя злучэнні. // Які характарызуецца выдзяленнем, утварэннем вадароду. Вадароднае браджэнне.
•••
Вадародная бомба — разнавіднасць атамнай бомбы, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні ядзернай энергіі атамаў вадароду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перачу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.
2. Адчуць, зведаць усё, многае. Лёс разважыў іначай. Бомбы пасыпаліся і на людзей, і на заводы, і на кветкі. Гэта ўсё трэба было перажыць, перачуць, перадумаць. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.
Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў. [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злаве́сны, ‑ая, ‑ае.
Які прадвяшчае бяду, выклікае страх, трывогу. Злавесная цішыня гняла сваёй невядомасцю. Байцы здагадваліся, што бандыты нешта рыхтуюць. Хомчанка. Напоўніўшы наваколле злавесным гулам і грукатам, вулкан выкінуў .. чорную хмару газаў і попелу. «Звязда». Над галовамі са злавесным завываннем засвісталі бомбы. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тата́хкаць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць мерныя адрывістыя гукі. Што ж ты татахкаеш, сэрца, бяссільна, Хіба не верыш у подых вясны? Глебка. Каля крайняй хаты стаяла машына; незаглушаны, татахкаў матор. М. Стральцоў. Ірваліся снарады, бомбы, татахкалі кулямёты, стаяў гул і грукат, калацілася зямля. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Нагнаць страху, напужаць. Здавалася, што.. і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка. [Салавей:] — Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады лёгка будзе прарвацца нашым часцям. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазатыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Заткнуць усе, многія адтуліны. Выбітыя выбухам бомбы шыбы маці яшчэ з восені пазатыкала анучамі. Навуменка.
2. Засунуць за што‑н., уткнуць куды‑н. усё, многае. Пазатыкаць сякеры за пояс. □ Хлопцы раздзялілі кветкі, пазатыкалі іх у пятліцы. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́й, ‑ю, м., зб.
Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе. Чорны. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык. // Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірва́цца і (пасля галосных) рва́цца, (і)рву́ся, (і)рве́шся, (і)рве́цца; (і)рвёмся, (і)рвяце́ся, (і)рву́цца; (і)рві́ся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, станавіцца рваным.
Ніткі рвуцца.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у непрыгоднасць, станавіцца рваным (у 2 знач.).
Абутак ірвецца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узрывацца, разрывацца з выбухам.
Бомбы рвуцца.
4. Старацца вызваліцца.
І. на волю.
5. перан. Прагна імкнуцца зрабіць што-н., дасягнуць чаго-н.
І. на фронт.
6. перан. Перапаўняцца моцнымі пачуццямі.
Сэрца рвецца.
7. перан. Спыняцца, парушацца (пра сувязі, адносіны і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)