ганя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Праследуючы, бегаць за кім-, чым-н., імкнучыся злавіць.

2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н.

Г. за матылькамі.

Г. за модным адзеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Разм. Імкліва бегаць, ратуючыся ад укусу гіза. Каровы гізуюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Мець здольнасць трымацца і перамяшчацца ў паветры.

2. перан. Хутка бегаць, рухацца, хадзіць, ездзіць, насіцца (разм.).

|| наз. лята́нне, -я, н.

|| прым. лята́льны, -ая, -ае.

Л. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць бегаць.

•••

Мурашкі забегалі па спіне (скуры, целе) гл. мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́йсаць, -аю, -аеш, -ае і гайса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца; бегаць, раз’язджаць у пошуках каго-, чаго-н.

Г. па магазінах.

|| наз. го́йсанне, -я, н. і гайса́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

босико́м нареч., разг. басано́ж;

бе́гать босико́м бе́гаць басано́ж (бо́сым, бо́сымі нага́мі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заганя́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (разм.).

1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад.

З. каня.

2. перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі і пад.

Вы ўжо гэтага хлопчыка зусім заганялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завуго́лле ср., собир. задво́рки мн.; закоу́лок м.;

па ~ллі бе́гаць — болта́ться по закоу́лкам, отлы́нивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́нераў, ‑ава.

Разм. Які належыць трэнеру; уласцівы яму. «Каб бегаць на каньках, трэба мець талент», — перадала [Клара] .. [Славе] трэнераў прысуд. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зыкаццабегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб. ’лягацца’, зи́кать смал., кур., арл., калуж.бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал.бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкать дыял.бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)