Палане́з ’урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца’ (ТСБМ). З рус. полоне́з (Крукоўскі, Уплыў, 84). Крыніцай рус. слова з’яўляецца фран. polonaise ’тс’ ад polonais ’польскі’ (Фасмер, 3, 315).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
венге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. гл. венгры.
2. Куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі. Лынькоў.
3. Бальны танец, запазычаны ў венграў.
4. часцей мн. (венге́ркі, ‑рак). Пашыраны сорт сліў фіялетавага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палане́з, ‑а, м.
1. Урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца. Гукі паланеза. □ Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў розным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, свой гукавы воблік. Дамашэвіч.
2. Музычны твор у рытме гэтага танца.
[Фр. polonaise — польскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́нга 1 ’парны бальны танец’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, дзе з аргентынскага ісп. tango ’тс’, магчыма, гукапераймальнага паходжання (Сной₂, 750).
Та́нґа 2 ’танк’ (Сл. ПЗБ), та́нґа, та́нка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. танк. Фанетычныя і марфалагічныя змены (ж. р.), відаць, з-за нехарактэрнай для беларускай народнай мовы фіналі ‑нк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катыльён ’катыльён, бальны танец франц. паходжання’ (БРС). Параўн. рус. котильо́н, укр. котильйон ’тс’. Лічыцца запазычаннем з франц. cotillon ’тс’, якое узнікла на базе іншага франц. слова — cotillon ’сподняя спадніца’ (< cotte ’сукенка’). У рус. мове запазычана з франц. на пачатку XVIII ст. Бел. і ўкр. словы непасрэдна ўзяты з рус. Адносна франц. cotillon гл. яшчэ тлумачальны слоўнік Wahrig G. Deutsches Wörterbuch — Mosaik Verlag, 2229; Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 8. 1974, S. 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́лька ’танец у хуткім тэмпе’ (ТСБМ). Найбольш імаверна ад чэш. půlka, polovina ’палова’, магчыма, сцяжэнне ад půlkrok ’паўкрок’, бо назва паходзіць ад паўтактавага памеру (Брукнер, 682; Чарных, 2, 55). Неверагодная думка пра тое, што танец з’явіўся ў Празе ў 1831 г. і названы ў знак салідарнасці з палякамі (Голуб-Копечны, 285; Фасмер, 3, 321), бо першыя згадкі пра яго як пра бальны танец — у 1825 г., а ў 40‑я гады XIX ст. ён набыў папулярнасць у Расі і, арганічна ўвайшоў у беларускую народную харэаграфію, бо ў беларускім фальклоры існавалі танцы накшталт полькі (Чурко, 229). Банькоўскі (2, 688) не выключае, што крыніцай магло быць скажонае *folka ад ням. Volkstanz, паколькі танец папулярызавалі як tschechischer Volkstanz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)