кро́сны, красён і кро́снаў.

1. Ручны ткацкі станок.

Паставіць к.

2. Ніцяная аснова, якая навіваецца на навой станка.

|| памянш. красёнцы, -аў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баваўні́чны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з баваўніцы. Баваўнічная аснова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́нчык, ‑а, м.

Спец. Драўляная аснова кавалерыйскага сядла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станавы́¹, -а́я, -о́е.

У выразе: станавы хрыбет чаго (кніжн.) — аснова чаго-н., нешта галоўнае, цэнтральнае ў якім-н. пытанні (першапачаткова — тое, што і пазваночнік).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шабо́т, ‑а, М ‑боце, м.

Чыгунная аснова кавадла механічнага молата.

[Фр. chabotte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́була, -ы, мн. -ы, -бул, ж. (спец.).

Сюжэтная аснова літаратурнага твора, дзе храналагічна паслядоўна адлюстроўваюцца жыццёвыя падзеі, учынкі герояў і іх лёс.

|| прым. фа́бульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́тнасць, -і, ж.

Унутраны змест прадмета, аснова, самае галоўнае, істотнае ў чым-н.

С. справы.

Дакапацца да сутнасці.

Па сутнасці (пабочн.: на самай справе, у сапраўднасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стані́на, -ы, мн. -ы, -ні́н, ж. (спец.).

1. Аснова, на якой манціруюцца асобныя часткі машыны або станка.

2. Станок (у 3 знач.), лафет.

|| прым. стані́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспрыста́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае пры сабе прыстаўкі. Беспрыставачны дзеяслоў. Беспрыставачная аснова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субстанцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да субстанцыі, з’яўляецца субстанцыяй. Субстанцыяльная аснова быцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)