карце́ч, -ы, ж.

1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі для масавага паражэння жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці (уст.).

2. Буйны шрот для паляўнічага ружжа.

|| прым. карце́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артабстрэ́л, -лу м., воен. (артылеры́йскі абстрэ́л) артобстре́л (артиллери́йский обстре́л)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

артналёт, -ту м., воен. (артылеры́йскі налёт) артналёт (артиллери́йский налёт)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).

М. артылерыю.

|| наз. масіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

артдивизио́н (артиллери́йский дивизио́н) воен. артдывізіён, -на м. (артылеры́йскі дывізіён).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

артобстре́л (артиллери́йский обстре́л) воен. артабстрэ́л, -лу м. (артылеры́йскі абстрэ́л).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

артого́нь (артиллери́йский ого́нь) артаго́нь, род. артагню́ м. (артылеры́йскі аго́нь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

артпо́лк (артиллери́йский полк) артпо́лк, род. артпалка́ м. (артылеры́йскі полк).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

арт...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «артылерыйскі», напрыклад: артабстрэл, артдывізіён, артпадрыхтоўка, артагонь, артбатарэя, артполк, арткурсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбардзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Салдацкі артылерыйскі чын у царскай арміі і флоце, а таксама асоба, якая мае такое званне.

2. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).

Лепшы б. сезона.

|| прым. бамбардзі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)