закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саскле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Абл. Азябнуць, змерзнуць. Ссінееш, бывала, сасклееш на холадзе, а даклікацца ў хату маці не можа. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскле́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Абл. Азябнуць, змерзнуць. [Пастух] трушком падбег да машыны. — Ай жа добра! Вот дзякуй вам! Ногі пасклелі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зэс ’пранізлівы холад’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодна, гукавы варыянт *зыз ’холад’ да азызнуцьазябнуць’ (гл.); параўн. яшчэ дзіцяч. зюзя ’холад’ (гл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. зазяб, ‑ла; зак.

Разм. Азябнуць, змерзнуць. Рукі зазяблі ад марозу. □ — Я зазябла дарогаю і сядзела не распранаючыся. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца лёдам; абледзянець. Закамянелі грудкі гразі, заледзянелі на дарозе каляіны. Грахоўскі. // Азябнуць, зрабіцца халодным як лёд. Ногі заледзянелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Памерзнуць нейкі час. Пазябнуць дзень на вуліцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Азябнуць — пра ўсіх, многіх. Птушкі пазяблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. празяб, ‑ла; зак.

Моцна азябнуць, змерзнуць. Матчыны словы.. [Ганна] разумее прыкладна так: «Надзень жакетку, бо можа аатрымае Мікалай і ты празябнеш». Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́рзнуць, -ну, -неш, -не; замёрз, -зла; -ні; зак.

1. Ператварыцца ў лёд або пакрыцца лёдам, ледзяной коркай.

Вада ў вёдрах замерзла.

Рэчка замерзла.

Вокны замерзлі.

2. Загінуць ад холаду або моцна азябнуць.

З. у полі.

Пасажыры замерзлі.

|| незак. замярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. замярза́нне, -я, н.

Пункт замярзання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр. дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуцьазябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац. zízať ’паглядваць’, славен. zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)