нездавальне́нне, -я, н.

Пачуццё непрыязнасці, неадабрэння ў адносінах да каго-, чаго-н.

Выказаць сваё н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вертыка́льны, -ая, -ае.

Адвесны, перпендыкулярны ў адносінах да гарызонту; проціл. гарызантальны.

|| наз. вертыка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шлы, -ая, -ае.

Нізкі ў маральных адносінах, безгустоўна-грубы.

П. анекдот.

|| наз. по́шласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фамілья́рнасць, -і, ж.

1. гл. фамільярны.

2. Фамільярныя паводзіны, учынкі.

Ф. у адносінах да старэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́длы, -ая, -ае.

Нізкі ў маральных адносінах, несумленны.

П. чалавек.

П. ўчынак.

|| наз. по́дласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любі́цца, люблю́ся, лю́бішся, лю́біцца; незак. (разм.).

Любіць адно аднаго, знаходзіцца ў любоўных адносінах.

Яны даўно любяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́цця, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Жанчына, якая сватае нявесту жаніху ці жаніха нявесце.

2. Маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

Пераезная свацця (разм.) — чалавек, які часта мяняе месца свайго знаходжання дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нтры.

У выразе: быць у контрах (разм.) — быць у непрыязных адносінах з кім-н., знаходзіцца ў звадцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца больш правым, кансерватыўным у палітычных адносінах.

|| зак. паправе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапарцыяна́льны, -ая, -ае.

1. У матэматыцы: які знаходзіцца ў адносінах прапарцыянальнасці (у 2 знач.).

Прапарцыянальныя велічыні.

2. Які знаходзіцца ў пэўных колькасных адносінах, адпаведнасці з чым-н.

Прапарцыянальнае прадстаўніцтва.

3. Які мае правільныя прапорцыі (у 2 знач.); суразмерны.

П. склад цела.

|| наз. прапарцыяна́льнасць, -і, ж.