авія́цыя, -і, ж.

1. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот.

Ваенная а.

Налёт авіяцыі.

2. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах і пад.

|| прым. авіяцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ршал, -а, мн. -ы, -аў, м.

Воінскае званне, вышэйшае за генеральскае, якое прысвойваецца за выдатныя заслугі ў кіраўніцтве войскамі, а таксама асоба, якая мае такое званне.

М. бранятанкавых войск.

Галоўны м. авіяцыі.

|| прым. ма́ршальскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыслака́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.

2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.

Д. касцей.

3. Зрушэнне пластоў зямной кары.

Д. горных парод.

|| прым. дыслакацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дыус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае цэнтр з любым пунктам акружнасці або паверхні шара.

2. перан. Велічыня ахопу чаго-н., вобласць распаўсюджання чаго-н.

Р. дзеяння авіяцыі.

|| прым. ра́дыусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўшэ́пт, ‑у, М ‑пце, м.

Нягучная гаворка, амаль шэпт. Хутка начальніцкі гнеў улёгся, і тады пачуўся паўшэпт дзядзькі Косці: — Заўтра чакаецца налёт савецкай авіяцыі на вузел... Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДТСАА́Ф м. (Добраахво́тнае тавары́ства садзе́йнічання а́рміі, авія́цыі і фло́ту) ДОСАА́Ф (Доброво́льное о́бщество соде́йствия а́рмии, авиа́ции и фло́ту)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тра́нспартнік, ‑а, м.

1. Работнік транспарту (у 1 знач.). Сведчаннем вялікіх заслуг транспартнікаў рэспублікі перад Радзімай з’явілася ўзнагароджанне ў 1971 г. Беларускай чыгункі ордэнам Леніна. Лыч.

2. Самалёт транспартнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэрапо́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт, — было вельмі туманна, і самалёты не ішлі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбардзіро́ўшчык, ‑а, м.

1. Ваенны самалёт, прызначаны для разбурэння чаго‑н. з паветра. Эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў і штурмавікоў праносіліся над шашой і лесам, і зямля ўздрыгвала ад моцных глухіх выбухаў. Шамякін.

2. Разм. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДОСААФ (Доброво́льное о́бщество соде́йствия а́рмии, авиа́ции и фло́ту) ДТСААФ, -фа м. (Добраахво́тнае тавары́ства садзе́йнічання а́рміі, авія́цыі і фло́ту).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)