саро́мны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае пачуццё сораму; сараматны. Зірнуў [Алесь] са страхам. Гатоў быў кожны момант кінуцца наўцёкі. Потым ужо гарэў, нібы яго злавілі на нечым саромным. Мележ. Цяпер сумненняў не аставалася — каханне ў іх [Лёдзі і Юркі] было бяскрылае, сляпое, саромнае. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пыхлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Фанабэрысты, празмерна ганарысты. Нібы абудзіўшыся ад сну, .. [Ганна Паўлаўна] ўбачыла перад сабою рэальнага Падаляку — самазадаволенага, пыхлівага, з трох’ярусным падбародкам і чырвоным паркам. Вірня. // Які выяўляе, выказвае фанабэрыстасць, ганарыстасць. Прыняўшы пыхлівую паставу,.. [Мельнік] гатоў быў абвінаваціць праціўніка ва ўсіх зямных грахах. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукза́к, ‑а, м.
Заплечны рэчавы мяшок. [Антось:] — Ну, я гатоў. А вось і рукзак. Ого, які цяжкі! Ён мне плечы абарве. Цікава, чаго гэта мама паклала ў дарогу. Бяганская. Рукзак паходны рэжа мае плечы, Ды я маўчу, маўчаць мае сябры. Свірка.
[Ням. Rucksack.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шух, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гуку ад глухога, кароткага шуму. Крумкач падымаецца — шух-шух-шух. Барадулін.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шухаць, шухнуць і шухнуцца. Я паперы свае — шух у шафу. Гатоў, маўляў, ісці. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Зрабіць больш павольным; збавіць (рух, рост і пад.). Па вуліцы ішоў статак кароў, і машына запаволіла ход. Гамолка. «Давай, давай, яшчэ, яшчэ!» — гатоў быў крычаць Кірэй, каб толькі падахвоціць брата, каб толькі ён не запаволіў бег. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Даць ганьбу каму‑, чаму‑н., дрэнна адазвацца аб кім‑, чым‑н. Аксіння Хвядосаўна зганіла амаль усё, што да яе прыходу нагатавала Раіса. Шамякін. Цімох ганарыўся ім, і быў гатоў біцца з тым, хто асмельваўся зганіць Чорана. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашэ́пты, ‑аў; адз. няма.
Разм. Перагаворванне шэптам, гукі перашэптвання. Скончыць перашэпты. □ Бразджалі лічыльнікі і чуліся ціхія перашэпты. Гартны. // перан. Ледзь чутны шум, шэлест. Я спыняюся і услухоўваюся ў перашэпты чаротаў. Пестрак. Я гатоў слухаць там ад зары да зары перашэпты вяршалін густых угары. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упаі́ць, упаю, упоіш, упоіць; зак., каго.
Разм. Напаіць дап’яна. [Іван:] — Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка ўпаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць. Танк. Хлопцы знайшлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
1. Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў. Колас.
2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца. Корбан. — Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дгалас, ‑у, м.
1. Тое, што і водгук (у 1 знач.). Заціх водгалас грымотнага раскату. Лынькоў.
2. перан. Тое, што і водгук (у 3 знач.). Ідэі Народнага фронту ўсюды знаходзілі жывы водгалас. Танк. З краю ў край прайсці, праехаць Я гатоў пад гэтым небам, Бо не водгалас, не рэха, А сама мне песня трэба! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)