хемасі́нтэз, ‑у, м.

Спец. Працэс утварэння некаторымі мікраарганізмамі арганічных рэчываў з неарганічных (вуглекіслаты і вады) за кошт хімічнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́ка-гадзі́на, ‑ы, ж.

Спец. Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за адну гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́ка-дзень, ‑дня, м.

Спец. Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за рабочы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чынадра́л, ‑а, м.

Разм. пагард. Чыноўнік, бюракрат. «А помніце?.. — шумелі чынадралы. — І бацька ж іхні слыў за ліберала!..» Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванагру́ды, ‑ая, ‑ае.

З чырвонымі грудзьмі (звычайна пра птушак). Чырванагрудыя дзятлы парамі, адзін за другім, праляталі над дарогай. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпага́ціна, ‑ы, ж.

Кавалак шпагату. Савасцей Мікітавіч вынес пеўня на балкон і прывязаў яго за нагу доўгай шпагацінай. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шызакры́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шызыя крылы. За Зоськай, нібы дружная стайка шызакрылых чаек, рушылі і астатнія дзяўчаты. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспатрыява́цца, ‑рыююся, ‑рыюешся, ‑рыюецца; зак. і незак.

1. Перасяліцца (перасяляцца) за межы радзімы.

2. толькі незак. Зал. да экспатрыяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспатрыя́цыя, ‑і, ж.

Дабравольнае ці прымусовае высяленне каго‑н. за межы радзімы, якое звязана звычайна з пазбаўленнем праў грамадзянства.

[Ад лац. ex — з і patria — радзіма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіта́н, ‑а, м.

1. Афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас, да капітана, камандзіра роты. Шамякін.

2. Начальнік, камандзір судна. Капітан карабля. □ — Вось падыходзіць да мяне капітан і пытае: «Як вы думаеце, дарагі Тапурыя, не будзе непагоды сёння на моры?» Самуйлёнак.

3. Кіраўнік спартыўнай каманды. Капітан футбольнай каманды.

•••

Капітан-лейтэнант — афіцэрскае званне ў ваенна-марскім флоце, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.

Капітан 3‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітан-лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.

Капітан 2‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 3‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.

Капітан 1‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 2‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.

[Фр. capitaine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)